аксілафі́ты

(ад аксі- + гр. ilys = глей + -фіты)

расліны, якія растуць на кіслых глебах, напр. некаторыя віды імхоў і верасовых, карлікавая бяроза, журавіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аксіпралі́н

(ад аксі- + пралін)

арганічнае рэчыва з групы амінакіслот, якое ўваходзіць у склад бялкоў раслінных і жывёльных арганізмаў, напр. у жэлацін, казеін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)