адм.-тэр. адзінка БССР у 1924—27 і 1935—38. Утворана 17.7.1924, пл. 8,4 тыс.км², нас. 273,1 тыс.чал. Цэнтр — г.Слуцк. Складалася з 7 раёнаў, 89 сельсаветаў, 1 горада (Слуцк), 5 мястэчак (Капыль, Любань, Старобін, Старыя Дарогі, Цімкавічы). Акр.газ. «Вясковы будаўнік». 12.4. 1927 акруга скасавана, яе тэрыторыя перададзена Бабруйскай і Мінскай акр. 21.6.1935 утворана зноў (як памежная). Складалася з 6 раёнаў. Акр.газ. «Праўда на рубяжы». 20.2.1938 скасавана, тэрыторыя ўключана ў Мінскую вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акр., з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мінскай акр., з 20.2.1938 у Мінскай вобл. Цэнтр — мяст.Плешчаніцы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў, на 1.1.1941 меў 13 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІНСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у ліп. 1924 — чэрв. 1927. Цэнтр г. Клімавічы. Пл. 8371 км², нас. 401,1 тыс.чал. (1924). Уключала 10 раёнаў: Бялынкавіцкі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Мсціслаўскі, Расненскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі. Акр.газ. «Наш працаўнік». З 1927 Мсціслаўскі і Расненскі р-ны ўключаны ў Аршанскую, астатнія — у Магілёўскую акр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Слуцкай акр. Цэнтр — г.п.Старобін. 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 у Слуцкай акр., з 20.2.1938 у Мінскай, з 20.9.1944 у Бабруйскай, з 9.1.1954 у Мінскай абл. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Любанскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1926—27 і 1938—59. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акр. Цэнтр — вёска, з 29.4.1950 г.п.Васілевічы. Пл. 980 км², 23 нас. пункты, нас. 16 993 чал. (1925). Падзяляўся на 15 сельсаветаў. З 9.6.1927 у складзе Гомельскай акр. 4.8.1927 скасаваны, яго тэр. далучана да Рэчыцкага і Хойніцкага р-наў. 20.2.1938 адноўлены ў Палескай вобл., уключаў 15 сельсаветаў. З 8.1.1954 у складзе Гомельскай вобл. Скасаваны 16.9.1959, тэр. раёна перададзена ў Калінкавіцкі і Рэчыцкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТРЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—60. Утвораны 17.7.1924 у складзе Полацкай акр. (да 26.7.1930). Пл. 913 км², нас. 34,9 тыс.чал. (1925). 821 нас. пункт. Цэнтр раёна — г.п.Ветрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. 8.7.1931 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Полацкага р-на. 12.2.1935 адноўлены. Пл. новага раёна 1,1 тыс.км². З 21.6.1935 у складзе Полацкай акр., з 20.2.1938 — Віцебскай вобл., з 20.9.1944 — Полацкай вобл. 20.1.1960 скасаваны, яго тэр. перададзена ў склад Ушацкага і Полацкага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́ЙКА Вера Фамінічна (11.9.1907, в. Бераставічаны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 14.11.1984),
удзельніца рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1930 чл. Бераставіцкага райкома, з 1931 інструктар Беластоцкага акр.к-та, з 1932 — ваен. аддзела ЦККПЗБ. У 1936—38 чл. Гродзенскага акр.к-таКПЗБ. Няраз была арыштавана польск. ўладамі і зняволена ў турму. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР у вер.—снеж. 1939 старшыня Часовага выканкома на радзіме. У 1940—57 на сав., парт. і гасп. рабоце ў Пінску. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНЧУ́К Сяргей Яўхімавіч (парт.псеўд.Жэнька, Стары; 4.4.1911, в. Касцяні Слонімскага р-на Гродзенскай вобласці — 4.4.1933),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Камуніст.ун-тнац. меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1932). У 1927 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ. Няраз быў арыштаваны. У 1928 эмігрыраваў у СССР. З 1932 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне (9.12.1932 — лют. 1933). Схоплены і закатаваны паліцыяй. У пас. Мухавец Брэсцкага р-на яму пастаўлены помнік.
Помнік С.Я.Багданчуку. Скульптар П.Данелія. 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬНЯКІ́,
вёска ў Беларусі, у Антапольскім с/с Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. на р. Усвейка. За 31 км ад г. Чашнікі, 121 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Вятны. 43 ж., 24 двары (1995).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца каля 1528. Належалі да маёнтка Мялешкавічы кн. Лукомскіх, потым уладанне Сапегаў, Шчорсаў, Хмараў. На процілеглым (левым) беразе Усвейкі быў пабудаваны драўляны замак, побач з ім узнікла мястэчка (сучасная в. Замачак), а ў Бельняках заснаваны фальварак. На пач. 20 ст. ў Бельняках 287 ж., 36 дамоў. Да 1927 у Чарэйскім р-не Барысаўскай, да 1930 — Аршанскай акр., потым у Чашніцкім р-не (з 1935) Лепельскай акр., з 1938 — Віцебскай вобл.