Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
закарчане́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі азяблы, здранцвела ад холаду. [Арцыховіч] апынуўся.. каля цёплай батарэі і, абняўшы яе закарчанелымі рукамі, сцішыўся.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заледзяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты лёдам; абледзянелы. За акном бушавала завіруха, на заледзянелыя шыбы сыпаўся снег.Лупсякоў.//Азяблы, халодны як лёд. Заледзянелыя рукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закале́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Замёрзлы, азяблы. Палонныя ўраз скінулі з воза дровы, распрэглі каня і, хукаючы на закалелыя пальцы, .. кінуліся ў хату.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зя́блы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Змёрзлы, азяблы. Асцярожна — стук у дзверы Зяблаю рукою.Колас.Зацвіталі яблыні, Белым цветам крыліся І ніколі, зяблыя, Сцюжам не парыліся.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азале́лы, ‑ая, ‑ае.
Змерзлы, азяблы. Я палажыў свае азалелыя рукі на.. [Нініны] нешырокія плечы і маўчаў.Мыслівец.Грукае дзяцел у азалелы ствол.Барадулін.Трывожна сцяўся азалелы ранак.Бічэль-Загнетава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. Зацвярдзелы ад марозу, холаду; наскрозь прамёрзлы. Змерзлая зямля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Змерзлы, моцна азяблы. Акалелыя пальцы. □ Акалелыя да касцей,.. [дзеці] позна вярталіся дамоў, і маці сваімі рукамі, сваім целам сагравала іх, здранцвелых і стомленых, і плакала...Чарнышэвіч.
2. Мёртвы, здохлы (часцей пра жывёлу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаладне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Азяблы. Пятрусь заварушыўся, нацягнуў посцілку на схаладнелыя плечы і заснуў глыбокім сном.Пестрак.// Які стаў халодным. Мерна, роўна шархала .. [Ганна],.. сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне.Мележ.
2.перан. Які стаў суровым, строгім. Вочы схаладнелі ад гневу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)