ве́рбаўе Месца, дзе багата расце вярбы (Слаўг.). Тое ж вербаўё, ве́рб'е (Слаўг.), ве́рбна (Стол.), ве́рбнік (Слаўг.).

в. Верб'е Лаг., ур. Ве́рбна каля в. Аздамічы Стол., ур. Вербнякі́ (луг з зараснікам вярбы) каля в. Заспа Рэч.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

бе́рва Кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы (Жытк., Ст.-дар., Стол.). Тое ж берба (Стаўбц. Прышч.).

ур. Бервы (балота з бярвеннымі кладкамі) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Бервы (балота, поле, лес) каля в. Аздамічы Стол., ур. Бервы (мосцік цераз балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Бервы Стаўбц.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)