ДАЗО́РАЦ (Юлія Львоўна) (5.5.1912, г. Умань, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1969). Скончыла Адэскімед.ін-т (1938). У 1954—73 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах эндакрыналогіі, рэўматалогіі і гепаталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТУ́ХІН (Юрый Дзмітрыевіч) (н. 2.6.1932, г. Кіраваград, Украіна),
бел. вучоны ў галіне буд-ва. Канд.тэхн.н. (1968), праф. (1991). Скончыў Адэскі гідратэхн. ін-т (1956). З 1967 у Бел.дзярж. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. працы па даследаванні і выпрабаванні жалезабетонных канструкцый, рэканструкцыі і павелічэнні эксплуатацыйнай надзейнасці збудаванняў.
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі 1978. Скончыў Адэскімед.ін-т (1931). У 1964—83 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэбным пнеўматораксе, патагенезе і клініцы першаснага туберкулёзу, флюараграфіі і туберкулінадыягностыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЖЫ (Іван Аляксандравіч) (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскіун-т (1941). Удзельнік Вял. Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1995). Скончыў Адэскіс.-г.ін-т (1952, Украіна) і Маскоўскую с.-г. акадэмію (1955). З 1966 у БСГА. Навук. працы па раслінаводстве збожжавых культур.
Тв.:
Технология производства и качество продовольственного зерна. Мн., 1996 (у сааўт.);
Агробиологический контроль и оперативный уход за посевами зерновых культур. Горки, 1997 (разам з М.А.Казанінай, Л.К.Тупікавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАВА (Эльвіра Міхайлаўна) (н. 17.2.1923, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Скончыла Адэскіун-т (1947), у 1949—60 працавала ў ім. У 1961—79 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага літ. працэсу, літ. ўзаемасувязей, маст. перакладу. Адзін з аўтараў кн. «Садружнасць літаратур» (1968), «Старонкі літаратурных сувязей» (1970), «Адзінства і ўзаемаўзбагачэнне» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́СКАЎ (Георгій Канстанцінавіч) (20.4.1907, г. Омск, Расія — 12.8.1984),
савецкі фізіка-хімік. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Адэскіполітэхн.ін-т (1928). Працаваў у фіз.-хім. і хім.-тэхнал. ін-тах (1946—58) у Маскве. З 1958 дырэктар Ін-та каталізу Сібірскага аддз.АНСССР (г. Новасібірск). Навук. працы па тэорыі каталізу, матэм. мадэліраванні прамысл. каталітычных працэсаў. Распрацаваў новыя прамысл. каталізатары. Дзярж. прэмія СССР 1942, 1953.
Тв.:
Катализ: Вопр. теории и практики: Избр. тр. Новосибирск, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАРО́ВА (Марыя Міхайлаўна) (17.9.1907, г. Вазнясенск, Украіна — 14.2.1979),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1951), праф. (1952). Скончыла Адэскімед.ін-т (1930). У 1951—54 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па лячэнні эпідэмічнага кан’юнктывіту, па вызначэнні афтальмалагічных прыкмет пры розных хваробах.
Тв.:
Офтальмологические симптомы при различных заболеваниях организма. Мн., 1965;
Офтальмологические симптомы при болезнях ЛОР-органов и полости рта. Мн., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́ГІН Леанід Фёдаравіч (29.4.1909, г. Херсон, Украіна — 20.2.1977, савецкі фізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Адэскіін-тнар. адукацыі (1928). Арганізатар і з 1958 дырэктар Ін-та фізікі высокага ціску АНСССР. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы звышвысокіх ціскаў, фіз. уласцівасцях цвёрдых цел і метадах вымярэння фіз. велічынь пры гэтых цісках, хіміі высокіх ціскаў. Пад кіраўніцтвам Верашчагіна ў СССР сінтэзаваны штучныя алмазы (1960). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1961.
Тв.:
Твердое тело при высоких давлениях: Избр. тр.М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВЯ́Ш (Ілья Якаўлевіч) (н. 22.8.1937, г. Вінніца, Украіна),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1975), праф. (1979). Скончыў Адэскіун-т (1960). З 1993 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Навук. працы па праблемах культуралогіі, дыялектыкі сац. і навук.-тэхн. прагрэсу, цывілізацыі і культуры, трансфармацыі культ.-цывілізацыйных працэсаў.
Тв.:
Содержание и критерий общественного прогресса. Саратов, 1973;