по́шукі, ‑аў; адз. пошук, ‑а, м.

1. Адшукванне каго‑, чаго‑н. Доўгія пошукі сям’і не далі вынікаў, але .. [Апанас] знайшоў сястру і яна прыехала да яго. Дуброўскі. Па дарозена горад выцягнуўся абоз у пошуках новага прыстанішча. Лобан. Маладых пісьменнікаў захаплялі пошукі дынамічнага, эмацыянальнага стылю. Адамовіч. Але .. [карэкціроўшчык], выклікаўшы самалёт, згубіў пеленг, не давёў пошук да канца. Ваданосаў.

2. Разведачныя работы па адшуканню карысных выкапняў. Геалагічныя пошукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обнару́живание

1. (показывание) пака́званне, -ння ср.;

2. (выказывание) выка́званне, -ння ср., выяўле́нне, -ння ср., пака́званне, -ння ср.;

3. (отыскивание) адшу́кванне, -ння ср.;

4. (устанавливание) выяўле́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изыска́ние ср.

1. (действие) адшука́нне, -ння ср., (неоконч.) адшу́кванне, -ння ср.; (поиски) по́шукі, -каў мн.;

изыска́ние средств адшука́нне сро́дкаў;

2. (научный поиск) по́шук, -ку м.; (с целью проектирования чего-л.) по́шук, -ку м.;

геологи́ческие изыска́ния геалагі́чныя по́шукі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІДРАЛАКА́ЦЫЯ,

адшукванне, вызначэнне месцазнаходжання, параметраў руху і распазнаванне падводных аб’ектаў з дапамогай гідраакустычных сігналаў. Грунтуецца на законах гідраакустыкі. Бывае актыўная і пасіўная.

Актыўная гідралакацыя заснавана на выпраменьванні акустычных сігналаў у воднае асяроддзе і прыёме (рэгістрацыі) і аналізе адбітых ад аб’екта рэхасігналаў. Дазваляе вызначыць прасторавыя каардынаты і параметры руху выяўленага аб’екта, яго памеры і інш. характарыстыкі. З’яўляецца асн. спосабам атрымання інфармацыі аб падводных аб’ектах, якія не ствараюць уласнае акустычнае поле (напр., донныя і якарныя міны, патанулыя судны). Ажыццяўляецца з дапамогай розных тыпаў гідралакацыйных станцый (гідралакатараў) і прылад (рэхалотаў), рэхаледамераў і інш.). Пасіўная гідралакацыя заснавана на прыёме і апрацоўцы акустычных сігналаў (шумаў), якія звычайна ненаўмысна ствараюцца самім аб’ектам (напр., падводнай лодкай). Дазваляе выявіць такі аб’ект, распазнаць яго, вызначыць напрамак на яго, скорасць і інш. элементы яго руху. Выкарыстоўвае рознага тыпу шумапеленгатары і тракты шумапеленгавання гідраакустычных комплексаў. Метады і сродкі гідралакацыі выкарыстоўваюцца ў марской справе (выяўленне падводных перашкод — рыфаў, скал, айсбергаў), рыбнай прам-сці (пошук касякоў рыбы), ваеннай справе (выяўленне падводных лодак, навядзенне іх на пэўны аб’ект) і інш.

На Беларусі пытанні тэорыі і практыкі гідралакацыі распрацоўваюцца ў Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі.

Літ.:

Бурдик В.С. Анализ гидроакустических систем: Пер. с англ. Л., 1988.

В.І.Вараб’ёў.

т. 5, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)