адлі́ў², -ліву, м.

Водсвет, дадатковае адценне на фоне якога-н. колеру.

Русыя валасы з залацістым адлівам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацня́льны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны для ўзмацнення, павелічэння чаго-н.

Узмацняльная падстанцыя.

Узмацняльнае адценне суфікса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отте́нок м., прям., перен. адце́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нюа́нс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Адценне, тонкае адрозненне ў чым-н.

Музычныя нюансы.

|| прым. нюа́нсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Жоўтая плямка, жаўтаватае адценне.

Колер белы з жаўцінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ласка́льны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны, ветлівы, мілагучны.

Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў знач. слова (напр.: вавёрачка, прыгожанькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўтава́тасць, ‑і, ж.

Адценне жаўтаватага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. фарбаваць.

2. Колер або спалучэнне колераў.

Прыгожая а. птушкі.

3. перан. Сэнсавае, выразнае адценне чаго-н.

Стылістычная а. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tint2 [tɪnt] v. падмалёўваць, падфарбо́ўваць; надава́ць адце́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

барвя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць барвянага; барвянае адценне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)