адмо́кнуць, ‑не; пр. адмок, ‑ла; зак.

1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці; адсырэць, намокнуць. У цёплай вадзе лыка вельмі хутка адмокла.

2. Загінуць ад лішку вільгаці, вымакнуць (пра расліны). У нізіне жыта адмокла.

3. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмя́кнуць, ‑не; пр. адмяк, ‑ла; зак.

Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы. Пташнікаў. // Аслабнуць, адваліцца (пра мароз, холад). Удзень было сонечна, марозна і ціха, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца, адмяк мароз і з усходу павеяў вецер. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)