отсе́в м.

1. (действие) адсява́нне, -ння ср.;

2. (отсеявшееся) адсе́ў, -се́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.

1. Аддзяліцца, адстаць (пра малако, хлеб і пад.). Цётка Хіма, набраўшы ў жменьку з карца вады, абгладжвала кожны бохан, мо для таго, каб блішчала скарынка, а мо каб ён не адсеў, і накрыла доўгім вышываным ручніком. Сабаленка. // Распасціся на тварожыстую масу і сыроватку; адкіпець (пра малако). Прывезла [старая] малако і парыць пачала. Яно ж яшчэ не закіпела, Як тут жа і адсела. Корбан.

2. Здаць назад. Тады [Ратушняк] узяў тузануў за лейцы — конь падагнуў яшчэ горш галаву і адсеў назад у аглоблях: не пайшоў. Пташнікаў.

3. перан. Разм. Адлегчы, спасці. Ганна Кухарава знарок мігнула Зосі і паклікала пайсці на двор «паглядзець, ці мароз адсеў». Крапіва. І ўсе згрызоты нейк адселі, І ўсе тут зноў павесялелі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

elimination [ɪˌlɪmɪˈneɪʃn] n. (of)

1. пазбаўле́нне; ліквіда́цыя; эліміна́цыя;

the elimination of chemical weapons ліквіда́цыя хімі́чнай збро́і

2. выключэ́нне; адсе́ў

3. забо́йства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

во́дсеў Тое, што і адсеў 1, 2 (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

odpad, ~u

м.

1. ~y мн. адыходы; адкіды;

2. перан. адсеў (кандыдатаў)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вы́тачкі ’вотрубі’ (Касп.), вы́тычкі ’дробныя зярняткі’ (Бяльк.). Рус. дыял. дан. вы́точка ’корм для галубоў; адсеў збожжа, круп і г. д.’, укр. ви́точкі ’рэшткі ад ачысткі збожжа на рэшаце’. Хутчэй за ўсё, калі меркаваць па геаграфіі, запазычанне з укр., таксама як і рус.; параўн. укр. точити (зерно) ’ачышчаць збожжа на рэшаце’, адносна апошняга значэння дзеяслова тачыць параўн. таксама чэш. дыял. točiti obilí ’ачышчаць збожжа на рэшаце’ і tok ’сіта, рэшата’ — адваротны дэрыват ад točiti (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсе́сці сов., разг.

1. отсе́сть;

а. дале́й ад яго́ — отсе́сть да́льше от него́;

2. отдели́ться;

скары́нка адсе́ла — ко́рка отдели́лась;

3. ослабе́ть, спасть;

маро́з адсе́ў — моро́з ослабе́л (спал)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)