шасцідзесяціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у шэсцьдзясят гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася шэсцьдзясят гадоў таму назад.

Адсвяткаваць чыё-н. ш. (шасцідзясяты дзень нараджэння).

|| прым. шасцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Скончыць гуляць; правесці нейкі час не працуючы (разм.).

А. водпуск.

2. што. Пабыць у адгуле за звышурочную працу ў выхадны.

3. што. Згуляць, адсвяткаваць (разм.); правесці некаторы час на гуляннях.

А. вяселле.

|| незак. адгу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. адгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м. (да 2 знач.).

Заўтра ў мяне а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спра́віць, спра́ўлю, спра́віш, спра́віць; спра́ўлены; зак., што.

1. Купіць, набыць што-н.

С. новае паліто.

2. Адсвяткаваць паводле ўстаноўленага звычаю.

С. свята ўраджаю.

3. Ажыццявіць, зрабіць нешта задуманае; выканаць (якую-н. работу, абавязкі, даручэнне і пад.; разм.).

С. дамашнюю работу.

С. абавязковыя фармальнасці.

4. Зрабіць абрад.

С. царкоўную службу.

5. Нарабіць крыку, учыніць вэрхал і пад. (разм.).

С. віск.

6. Выправіць недахопы, памылкі; паправіць папсаванае, зламанае і пад. (разм.).

С. непаладкі ў маторы.

7. і каго. Перавыхаваць (разм.).

Такога чалавека цяжка ўжо с.

|| незак. спраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

obejść

зак.

1. абысці;

2. перан. абмінуць, абысці;

obejść przepisy — абмінуць (абысці) правілы;

3. адсвяткаваць; адзначыць;

4. зацікавіць; закрануць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Правесці некаторы час на гуляннях. Вось ужо цэлае лета адгулялі.. [Антон і Надзя] на вечарынках. Грамовіч. // што. Выкарыстаць чарговы адпачынак, водпуск, дазволены за звышурочныя работы, дзяжурствы. Адгуляў сын-афіцэр свой водпуск у вёсцы. Ракітны.

2. што. Адсвяткаваць; згуляць. — У гэтым доме, — заўважае брат, — на Новы год вяселле адгулялі. Гілевіч.

3. Перастаць, кончыць гуляць. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Але не шкада, сваё адгуляў, сваё адмазоліў. Лынькоў. // перан. Прайсці, закончыцца. Адгрымела маразамі зіма, адгуляла завеямі ў палях. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгуля́ць

1. (правесці некаторы час) féiern vi, frei háben;

адгуля́ць адпачы́нак [во́дпуск] den Úrlaub verbríngen*;

2. (адсвяткаваць) féiern vt, begéhen* vt;

адгуля́ць вясе́лле die Hóchzeit féierlich begéhen*;

3. (скончыць гуляць) den Spazíergang be¦énden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спра́віць

1. (адсвяткаваць) féiern vt;

2. (зрабіць работу і г. д.) erlédigen vt, máchen vt, fértig sein mit (D);

спра́віць імшу́ царк. die Mésse lésen [zelebríeren];

3. (набыць) sich (D) etw. ánschaffen [besórgen]

4. разм. (выправіць памылкі) verbéssern vt, korrigíeren vt, beríchtigen vt, ríchtig stéllen;

5. разм. (перавыхаваць) úmerziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спра́віць, спраўлю, справіш, справіць; зак., што.

1. Адсвяткаваць, адзначыць паводле ўстаноўленага звычаю (якую‑н. падзею). Справіць наваселле. Справіць хрэсьбіны. □ Ужо згулялі не адно вяселле ў новых хатах, справілі не адны радзіны. Паслядовіч. У канцы жніва Міхал сказаў жонцы: — Як ты думаеш, маці, можа варта сёлета дажынкі справіць? С. Александровіч. // Зрабіць, арганізаваць што‑н. Вечарам у Лонве шафёры і грузчыкі з аўтакалоны справілі вечарынку. Пташнікаў.

2. Зрабіць, выканаць (якую‑н. работу, абавязкі і пад.). Справіўшы .. работу, усе трое вячэралі ў садзе. Самуйлёнак. У міліцыі Івана Дамінікавіча ведалі і адразу ж справілі ўсе фармальнасці, звязаныя з яго далейшым бытаваннем у сталіцы. Лужанін. // Адправіць (набажэнства). Справіць малебен.

3. Набыць, купіць што‑н. Можна было паліто справіць, плацце і што-небудзь на ногі. Грамовіч. Меўся Банькоўчык справіць сабе на зіму новыя боты. Калюга. // Нажыць. [Гушка:] — З майго мазаля.. [Сурвіла] сабе фальварак справіў. Чорны.

4. Нарабіць крыку, шуму і пад., учыніць вэрхал. Дзяўчаты справілі піск, абкружылі Параску. Лобан. Валодзя пачырванеў, а хлопцы справілі дружны рогат. Якімовіч.

5. Атрымаць дакументы. Тут .. [спадарожнікам] стала вядома, што ім трэба вярнуцца назад, бо так яны не маюць права ісці ў прымежную вёску — трэба ў гарадку справіць паперы па гэта. Чорны.

6. Разм. Выправіць памылкі, недахопы. Цяпер пані справіла памылку — і замяніла сабак на катоў. Бядуля. // Ліквідаваць пашкоджанні, паправіць (што‑н. сапсаванае, зламанае і пад.). [Дзмітрый:] — Пакіньце мяне з машынай. Я спраўлю непаладкі і даганю вас. Беразняк.

7. і каго. Разм. Перавыхаваць, пазбавіць ад недахопаў. Ніхто такога чалавека не справіць. Баранавых.

•••

Справіць рогат — гучна, дружна засмяяцца, зарагатаць. Каля стала справілі рогат. Мусіць, нешта смешнае сказаў Антось Драніцкі. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)