раптоўны адрыў і падзенне вял. масаў горных парод са стромкіх схілаў гор, рачных далін, абразійных марскіх берагоў. Здараюцца ад страты счаплення ці часовай апоры горных парод у выніку іх выветрывання, падмывання ці размыву, сейсмічных штуршкоў. Абрынутыя масы акумулююць як завал. У выніку буйнейшага Усойскага абвалу на р. Мургаб (аб’ём пароды 2,2 млрд.м³) утварылася Сарэзскае возера на Паміры (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ СЕЙМ,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1918. Скліканы Закаўказскім камісарыятам 23.2.1918 у г. Тбілісі з мэтай юрыдычна аформіць адрыў Закаўказзя ад Сав. Расіі. Уваходзілі дэпутаты, выбраныя ад Закаўказзя ва Устаноўчы сход, прадстаўнікі партый меншавікоў, дашнакоў, мусаватыстаў і інш. З.с. аб’явіў сябе заканад. органам Закаўказзя, у сак. 1918 санкцыяніраваў аддзяленне Закаўказзя ад Сав. Расіі. 9.4.1918 абвясціў незалежнасць Закаўказскай дэмакр. федэратыўнай рэспублікі. Кіраўнік А.Чхенкелі. 26.5.1918 распушчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абстракцыяні́зм, ‑у, м.
Кніжн. Фармалістычны кірунак у выяўленчым мастацтве 20 ст. многіх капіталістычных краін як сведчанне крызісу буржуазнай культуры, якому ўласцівыя адрыў ад рэальнага жыцця і захапленне бяссэнсавым нагрувашчваннем у карцінах рознакаляровых плям, мазкоў, ліній.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мушаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вымусіць.
2.узнач.прым. Выкліканы неабходнасцю; зроблены не па ўласнаму жаданню. Вымушаны смех. Вымушаная пасадка. □ [Лабановіч] любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отры́вв разн. знач.адры́ў, -ры́ву м.;
ли́ния отры́ва на квита́нции лі́нія адры́ву на квіта́нцыі;
без отры́ва от произво́дства без адры́ву ад вытво́рчасці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАДАСПА́Д,
падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць у месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні. Найб. вядомы Ніягарскі вадаспад у Паўн. Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспадаў могуць утварыцца парогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных. Самы высокі ў свеце вадаспад Анхель на р. Чурун у Паўд. Амерыцы (1054 м), самы шырокі — Вікторыя на р. Замбезі (шыр. 1800 м, выш. 120 м), найб. каскад вадаспадаў на р. Тугела (933 м) у Афрыцы. Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для буд-ваГЭС (напр., вадаспад Ківач на р. Суна ў Карэліі). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і інш. гідратэхн. збудаваннямі.
Да арт. Вадаспад. Схематычны профіль Ніягарскага вадаспада.Вадаспад у гарах Паўночнага Каўказа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фармалі́зм, -му м., в разн. знач. формали́зм;
ф. у рабо́це — формали́зм в рабо́те;
адры́ў фо́рмы ад зме́сту неміну́ча параджа́е ф. — отры́в фо́рмы от содержа́ния неизбе́жно порожда́ет формали́зм
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сімвалі́зм, ‑у, м.
1. Антырэалістычная плынь у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 стст., якая культывавала адрыў мастацтва ад рэальнага жыцця, абвяшчала сваім мастацкім прыёмам сімвал як выразнік недаступнай розуму сутнасці рэчаў і з’яў. Філасофская, эстэтычная прырода дэкадэнцкіх плыней сімвалізму і імпрэсіянізму не аказала прыкметнага ўздзеяння на ідэйна-творчыя пазіцыі Купалы і іншых беларускіх пісьменнікаў.Навуменка.
2. Тое, што і сімволіка (у 1 знач.). Сімвалізм вясельных абрадаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПО́ЎЗЕНЬ,
адрыў і слізготнае зрушэнне масы горнай пароды ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару. Найчасцей узнікаюць на горных схілах рачных далін, высокіх берагах мораў, азёраў, вадасховішчаў, складзеных з нахільных пластоў водатрывалых (гліністых) парод, якія чаргуюцца з ваданоснымі пародамі. Утвараюцца ў рыхлых адкладах і шчыльных пародах у выніку павелічэння стромкасці або падмывання асновы схілу, пераўвільгатнення грунтоў талымі і дажджавымі водамі, сейсмічных штуршкоў, нерацыянальнай гасп. дзейнасці чалавека. Буйныя апоўзні маюць працягласць уздоўж схілу на дзесяткі і сотні метраў і захоўваюць ва ўнутр.ч. пэўную маналітнасць (пры таўшч. 10—20 м і больш); невялікія называюцца аплывінамі. Пры апоўзнях ўтвараюцца невял. формы рэльефу — тэрасы і ўзгоркі, а таксама спецыфічныя формы расліннасці (напр., «п’яны» лес). Апоўзні прычыняюць вял. шкоду нас. Пунктам, с.-г. угоддзям, прамысл. прадпрыемствам, гасп. інфраструктуры і інш. На Беларусі яны адзначаюцца каля стромкіх схілаў рачных далін, глыбокіх яроў. Каб прадухіліць апоўзні, умацоўваюць берагі, схілы, праводзяць дрэнажныя работы, лесапасадкі і інш.