Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
1. Даць магчымасць адрасці, дасягнуць значных памераў. Адгадаваць бараду.
2. Выгадаваць, адкарміць. Адгадаваць кабана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгадава́ць
1. (адкарміць) mästen vt, áuffüttern vt;
2. (даць магчымасць адрасці) wáchsen lássen*;
адгадава́ць бараду́ sich (D) éinen Bart stéhen lássen* [wáchsen lássen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сенако́с, ‑у, м.
1. Касьба травы на сена. Пачаўся сенакос. □ Пажоўклі травы, якія не паспелі адрасці пасля нядаўняга сенакосу.Шахавец.
2. Месца, адведзенае для касьбы сена. Людзі зразумелі, што пастаў час ператварыць нашы неўрадлівыя сенакосы ў высокаўраджайныя палі.Асіпенка.Там сцелюцца між хвойніку паплавы сенакосу, упіраючыся ў маленькія засценкі і хутаркі.Гартны.
3. Час уборкі сена. Для Якуба самаю вясёлаю і радаснаю парою года быў час сенакосу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odrosnąć
зак.адрасці;
jeszcze nie odrósł od ziemi (ledwie odrósł od ziemi) — ад зямлі не адрос; кату па пяту; вераб’ю па калена
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. хутка, скокам. [Хлопцы] рынуліся да труса, але з страшэнным крыкам адскочылі назад: нешта так ўкусіла іх за ногі, што аж уваччу пацямнела.Маўр.Як толькі.. [Турсевіч] адышоўся. Лабановіч зноў таемна пастукаў у шкло і борздзенька адскочыў.Колас.//перан. Размясціцца ў аддаленні. Ніводнага гуку ні на прыстані, ні на вёсцы, што адскочыла ў поле ад стромкага берага.Ракітны.
2. Ударыўшыся, стукнуўшыся аб што‑н., адляцець у процілеглым напрамку ці ўбок. Я падняў нават кій, намерваючыся запусціць ім у жалезную бочку.., але ў апошнюю хвіліну стрымаўся, бо пабаяўся, што адскочыць кій ад бочкі і яшчэ трапіць каму-небудзь у галаву.Карпюк.
3.Разм. Пачаць расці, адрасці. Пад яловаю лапай з сонечнага боку адскочыў кусцік зялёнай, па-вясноваму свежай травы.Лужанін.
4. Аддзяліцца, адарвацца, адляцець. На дзвярах вісеў замок. Даміра пакратаў за думку, яна адскочыла.Асіпенка.[Дзераш] разы чатыры ўдарыў.., потым падважыў пешняй, і цэлая ёмкая і важкая скіба гліны адскочыла.Шынклер.
5.Разм. Адлучыцца на кароткі час. [Вэня:] — Пакуль ты будзеш гэтым займацца [калоць свіней], я пехатой адскочу на хутары, прыгавару пару япрукоў.Чорны.
•••
Недалёка адскочыць — быць амаль аднолькавым з кім‑н. у чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)