урадавая арг-цыя ЗША у 1919—23 па аказанні харчовай і інш. дапамогі еўрап. краінам, што пацярпелі ў 1-ю сусв. вайну. Узначальваў Г.Гувер. Фактычна выкарыстоўвалася для ўмацавання эканам. і паліт. пазіцый ЗША, стрымлівання рэв. руху ў Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і інш. У 1921—22 аказала дапамогу ў час голаду ў Паволжы, На Украіне. У выніку канкурэнцыі з боку Англіі, Францыі і Італіі яе дзейнасць у Еўропе спынена.
Да арт.Амерыканская адміністрацыя дапамогі. Пастанова сав. ўрада ад 10.7.1923 з падзякай амерыканскай адміністрацыі за дасланыя пасля 1-й сусветнай вайны прадукты харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІНІ́СТРАЦЫЯ ПРЭЗІДЭ́НТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
рабочы орган, які ствараецца пры Прэзідэнце. У адпаведнасці з палажэннем і штатным раскладам ажыццяўляе інфармацыйную і арганізацыйна-тэхн. дзейнасць. Адміністрацыя не мае права ўмешвацца ў работу Кабінета Міністраў і дубліраваць яго функцыі. Кіраўнік адміністрацыі прызначаецца Прэзідэнтам, іншыя работнікі — па ўзгадненні з Прэзідэнтам. Свае паўнамоцтвы яна складае перад нававыбраным Прэзідэнтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІНІСТРА́ЦЫЯ ДАПАМО́ГІ І АДНАЎЛЕ́ННЯ АБ’ЯДНА́НЫХ НА́ЦЫЙ (United Nations Relief and Rehabilitation Administration, ЮНРРА),
міжнародная арганізацыя ў 1943—47. Створана ў Вашынгтоне 44 дзяржавамі — удзельніцамі антыгітлераўскай кааліцыі з мэтай аказання дапамогі насельніцтву краін, якія вызваліліся ад ням.-фаш. і яп. акупацыі. Беларусь далучылася да ЮНРРА у жн. 1945. Дапамога ажыццяўлялася прадуктамі, медыкаментамі і інш. рэчамі ў памеры каля 2% ад нац. даходу краін-удзельніц, якія не былі акупіраваны. Іх агульны ўзнос у 1943—47 склаў 3728 млн. долараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нача́льства, -а, н.
1.зб. Начальнікі, адміністрацыя.
2. Начальнік (разм.).
Дзе знаходзіцца ваша н.?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
администра́цияадміністра́цыя, -цыі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заводакіраўні́цтва, -а, н.
Адміністрацыйны орган на заводзе¹ (у 1 знач.), які кіруе ўсёй вытворчасцю, адміністрацыя завода.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
administration[ədˌmɪnɪˈstreɪʃn]n.
1. кірава́нне
2.адміністра́цыя, кіраўні́цтва
3. the AdministrationAmEадміністра́цыя, ура́д
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нясто́йкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нястойкага. Нястойкасць рэчыва. □ [Лесарубы] ведалі, што адміністрацыя будзе старацца скрываць забастоўку і ім трэба было прымаць арганізацыйныя меры. Частка навічкоў праяўляла нястойкасць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)