odgryźć

зак. адгрызці, адкусіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

надгры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; ‑грызём, ‑грызяце; зак., што.

Адгрызці невялікую частку чаго‑н., адкусіць. Надгрызці булку. Надгрызці яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгрызці адно за другім усё, многае. [Маці] паказала новы бацькаў касцюм. У ім усе гузікі вавёрка паадгрызала. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́сці, ад’ем, ад’ясі, ад’есць; ад’ядзім, ад’ясце, ад’ядуць; зак., што.

1. З’есці частку чаго‑н.; адкусіць, адгрызці. Кошка ад’ела хвост у рыбы.

2. і без дап. Разм. Кончыць есці. У вас адпелі — у нас ад’елі. Прымаўка.

•••

Ад’есці кішкі (вантробы) каму — тое, што і пераесці кішкі (вантробы) каму (гл. пераесці).

Сэрца ад’есці — памучыць, давесці да знямогі, дакучаючы чым‑н. непрыемным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)