агра...,

Першая частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае слову «агранамічны», напрыклад: агравучоба, аграгурток, аграпрыём, агралабараторыя, аграмерапрыемства, аграфізіка.

[Грэч. agrós — поле.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

agronmisch a агранамі́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

агрокружо́к (агрономи́ческий кружо́к) аграгурто́к, -тка́ м. (агранамі́чны гурто́к).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрома́ксимум (агрономи́ческий ма́ксимум) аграма́ксімум, -му м. (агранамі́чны ма́ксімум).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агроми́нимум (агрономи́ческий ми́нимум) аграмі́німум, -му м. (агранамі́чны мі́німум).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

А́ГРА... (ад грэч. agros поле),

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «агранамічны», напр., аграбіяцэноз, аграномія.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

агра-

(гр. agros = поле)

першая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае паняццю «агранамічны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

agr. =

1. agrarisch – аграрны

2. agronomisch – агранамічны

3. altgriechisch – старагрэчаскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРО́ДЗЕНСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ІНСТЫТУ́Т.

Засн. ў Гродне ў 1951. Рыхтуе аграномаў і заатэхнікаў розных спецыялізацый. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, аховы раслін, завочны, павышэння кваліфікацыі; падрыхтоўчае аддзяленне. З мэтай укаранення сістэмы бесперапыннай адукацыі праводзіць прыём выпускнікоў с.-г. тэхнікумаў на 3-і курс ін-та. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыю, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, рэкамендацыі па арг-цыі і тэхналогіі с.-г. вытв-сці.

т. 5, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСЯЎНА́Я ПЛО́ШЧА,

агранамічны і статыстычны паказчык, які адлюстроўвае фактычныя плошчы пасеваў с.-г. культур за вегетац. перыяд. Колькасна адрозніваецца ад рэальнай плошчы пашы, бо ўлічвае магчымасць яе неаднаразовага выкарыстання за с.-г. сезон (напр., пасеў пасляўкосных культур). Адносіны плошчы, занятай адной культурай, да П.п. ўсіх культур (у працэнтах) — структура П.п. (асн. паказчык спецыялізацыі севазвароту). Аптымальная структура П.п. забяспечвае глебаахову, праца- і энергазберажэнне, ахову навакольнага асяроддзя, высокую рэнтабельнасць вытв-сці. На Беларусі рэальная плошча пашы — 5165,7 тыс. га, П.п. — 5124 тыс. га (1999), збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць каля паловы П.п.

Л.​В.​Круглоў.

т. 12, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)