fence​2 [fens] v.

1. агаро́джваць

2. sport фехтава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

угаро́джваць

‘агароджваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. угаро́джваю угаро́джваем
2-я ас. угаро́джваеш угаро́джваеце
3-я ас. угаро́джвае угаро́джваюць
Прошлы час
м. угаро́джваў угаро́джвалі
ж. угаро́джвала
н. угаро́джвала
Загадны лад
2-я ас. угаро́джвай угаро́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час угаро́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

úmmauern vt агаро́джваць му́рам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

umzä́unen vt агаро́джваць, абно́сіць пло́там

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ogradzać

незак. абгароджваць, агароджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

агаро́джвацца несов.

1. огора́живаться;

2. страд. огора́живаться, обноси́ться огра́дой, огражда́ться; см. агаро́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

grodzić

незак.

1. абгароджваць, агароджваць;

grodzić działkę siatką — агароджваць участак (дзялянку) сеткай;

2. перагароджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

огражда́ть несов.

1. уст. загаро́джваць, абгаро́джваць, агаро́джваць;

2. перен. (оберегать) засцерага́ць, ахо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгароджваць, агароджваць, абносіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

УНУ́ТРАНАЯ ФО́РМА СЛО́ВА,

матываваная сувязь семантычнай і марфемна-словаўтваральнай будовы аднаго слова (яго асновы) з інш. словам, лексічнае значэнне якога заключае ў сабе тую семантычную прыкмету, якая была пакладзена ў аснову ўтварэння новага наймення. Напр., «ляснік» — ’чалавек, звязаны з лесам’<«лес»; «леснічоўка» — ’хатка лесніка’<«ляснік»; «залессе» — ’месца...’<«за лесам»; «падлесак» — ’маладыя дрэўцы ў лесе’ <«пад лесам». У аснове ўсіх чатырох намінацый (назоўнікаў) ляжыць агульная семантычная прыкмета — значэнне марфемы «-лес-», якая і служыць базай У.ф.с. з рознымі лексічнымі значэннямі. Часцей У.ф.с. выяўляецца шляхам словаўтваральнага аналізу. Але паколькі У.ф.с. непасрэдна не звязана з лексічным значэннем новага слова, яна нярэдка зацямняецца або страчваецца зусім (параўн., «стол» <’сцяліць’ і «заяц»<’скакаць’). У такіх выпадках для высвятлення У.ф.с. праводзіцца этымалагічны аналіз. Напр., бел. «горад» і англ. town маюць аднолькавую ўнутр. форму. Але калі ў слове «горад» яшчэ адчуваецца сувязь з ’агароджваць’, то для англ. town яна адкрываецца пры супастаўленні з фанетычна суадпаведнымі словамі інш. моў: англ. town — ням. Zaun — ’агароджа, плот’ — бел. «тын» — ’плеценая агароджа’. Унутр. форма моўнага знака можа існаваць у формах: яўнай («сасновы лес»), згорнутай («сасоннік») і скрытай («бор» — ’сасновы лес, сасоннік’). 1-я форма вывучаецца сінтаксісам, 2-я — словаўтварэннем, 3-я — этымалогіяй.

Літ.:

Гл. да арт. Этымалогія.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 16, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)