аэра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да авіяцыі, паветраплавання, напр.: аэраклуб, аэрамаяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

секста́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве, авіяцыі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авія́цыя, ‑і, ж.

1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі. Выкарыстаць у авіяцыі навейшыя дасягненні навукі.

2. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот. Грамадзянская авіяцыя. Бамбардзіровачная авіяцыя. Налёт авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бортправадні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Служачы грамадзянскай авіяцыі, які абслугоўвае пасажыраў у самалёце.

|| ж. бортправадні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Скончыць лятаць.

2. што. Прабыць у авіяцыі, у лётным саставе пэўны час.

Пятнаццаць гадоў адлятаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баражы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (спец.).

Патруляваць у паветры, ахоўваючы аб’екты ад авіяцыі праціўніка (пра самалёты).

|| наз. баражы́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаемадзе́янне, -я, н.

1. Узаемная сувязь дзвюх з’яў.

У. попыту і прапановы.

2. Узгодненасць дзеянняў, узаемная падтрымка.

У. авіяцыі і танкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flight lieutenant [ˌflaɪtlefˈtenənt] n. капіта́н авія́цыі (у Вялікабрытаніі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

air raid [ˈeəreɪd] n. паве́траны налёт, налёт авія́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wing commander [ˈwɪŋkəˌmɑ:ndə] n. падпалко́ўнік авія́цыі (у Вялікабрытаніі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)