Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
НА́ШЫК, Насік,
горад у Індыі, у вярхоўях р. Гадавары, у штаце Махараштра. Каля 700 тыс.ж. (1998). Трансп. вузел. Авіяцыйнаяпрам-сць. Прадпрыемствы харч. і харчасмакавай прам-сці. Вытв-сцьтэхн. спірту. Друкарні, саматужныя прадпрыемствы. Рэліг. цэнтр.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
катастро́фа, -ы, мн. -ы, -ро́ф, ж.
1. Падзея з трагічнымі вынікамі, раптоўнае вялікае бедства.
Дарожная к.
Авіяцыйная к.
2. Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці.
Нацыянальная к.
Сямейная к.
3. Нечаканая і грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спец.).
Тэорыя катастроф.
|| прым.катастро́фны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ КАПІТА́ЛУ,
сканцэнтраванне і нарошчванне капіталу шляхам злучэння розных яго ўладальнікаў, уласнікаў, а таксама за кошт ператварэння ў капітал прыбыткаў, капіталізацыі даходаў. Дзякуючы К.к. ўдаецца рэалізаваць буйныя, перспектыўныя праекты з устойлівым прыбыткам. Асабліва моцны штуршок К.к. дало ў свой час развіццё такіх відаў вытв-сці, якія патрабуюць велізарных адначасовых затрат, матэрыяльных рэсурсаў і рабочай сілы (напр., буд-ва чыгункі). К.к. суправаджаецца павелічэннем памераў прадпрыемстваў і вядзе да стварэння манаполій і буйных капіталаў. Ва ўмовах сучаснай навукова-тэхн. рэвалюцыі выкарыстанне навукі ў вытв-сці і прыкладных даследаванняў вядзе да далейшага росту К.к. Найб. высокі ўзровень К.к. характэрны для такіх галін прамысловасці, як электронная, атамная, аўтамабільная, авіяцыйная, аэракасмічная і інш.