аб’е́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аб’есці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яда́ць гл. аб’есці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абгры́зці, -рызу́, -рызе́ш, -рызе́; -рызём, -рызяце́, -рызу́ць; -ры́з, -зла; -рызі́; -ры́зены; зак., каго-што.

Грызучы, аб’есці, абкусаць.

Зайцы абгрызлі маладыя яблынькі.

|| незак. абгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

objeść

зак. аб’есці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абтачы́ць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра чарвей, насякомых).

Чарвякі абтачылі ўсю кару.

|| незак. абто́чваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ку́саны і -куса́ны; зак., каго-што.

Кусаючы, аб’есці, абгрызці.

А. яблык з усіх бакоў.

А. пазногці.

|| незак. абку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абку́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкуса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Кусаючы, аб’есці, абгрызці з усіх бакоў. Абкусаць яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; ‑грызём, ‑грызяце; зак., каго-што.

Грызучы, абкусаць, аб’есці. Зайцы абгрызлі ствалы маладых дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аб’есці.

•••

Бакі аб’ядаць — заўсёды сварыцца з кім‑н., дрэнна жыць у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., што.

1. Ачысціць ад галля, бацвіння, лісця і пад.

А. дрэва.

А. буракі і моркву.

2. Аб’есці (разм.).

А. агрэст.

Шпакі абцерабілі вішні.

|| незак. абцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)