Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ФУКІДЫ́Д (Thukydidēs; каля 460 396 да н.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык. З арыстакратычнага роду. Атрымаў рознабаковую адукацыю ў Афінах. Прыхільнік памяркоўнай алігархіі. У час Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. стратэг; з-за няўдалага камандавання ў 424 да н.э. асуджаны на выгнанне, жыў у Фракіі. Яго асн. праца «Гісторыя» (у 8 кн.) даведзена да 411 да н.э. Лічыў, што яго «Гісторыя» павінна даць наступным пакаленням ключ для разумення будучых падзей, якія паўтараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асн. яго метады — аб’ектыўнасць і крытычнае супастаўленне крыніц. Паводле Ф., прычынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вайны акрамя паліт. і эканам. фактараў ускладнялі непадкантрольныя чалавеку абставіны, нерацыянальнасць масавай псіхалогіі і непрамое божае ўмяшанне. Прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і інш.) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб’ектыўнасць дазваляюць лічыць Ф. адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аб’ектыві́зм, ‑у, м.
1. Тое, што і аб’ектыўнасць (у 2 знач).
2. Уяўная аб’ектыўнасць, «беспартыйнасць» у навуцы і мастацтве, за якой хаваецца варожая марксісцка-ленінскай класавай ацэнцы рэчаіснасці буржуазная, ідэалістычная ідэалогія. Асноўная рыса разважанняў аўтара [легальнага марксіста Струвэ], адзначаная з самага пачатку, гэта яго вузкі аб’ектывізм, які абмяжоўваецца доказам немінучасці і неабходнасці працэсу і не імкнецца ўскрываць у кожнай канкрэтнай стадыі гэтага працэсу ўласцівую яму форму класавага антаганізму, — аб’ектывізм, які характарызуе працэс наогул, а не тыя антаганістычныя класы ў паасобку, з барацьбы якіх складваецца працэс.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмпірыясімвалі́зм, ‑у, м.
Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у рускай філасофіі 20 ст., які адмаўляе аб’ектыўнасць знешняга свету і сцвярджае, што ўяўленні і паняцці — не адлюстраванне рэальных рэчаў у свядомасці, а толькі сімвалы, умоўныя знакі нашых адчуванняў.
[Ад грэч. empeiría — вопыт і symbolon — умоўны знак, прыкмета.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Sáchlichkeitf -
1) дзелаві́тасць
2) мэтазго́днасць
3) рэ́чыўнасць
4) аб’ектыўнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НАВУКО́ВЫ СТЫЛЬ,
адзін з кніжных стыляў мовы, які абслугоўвае разнастайныя галіны навукі (тэхн., прыродазнаўчыя, гуманітарныя і інш.) і рэалізуецца ў манаграфіях, навук. артыкулах, дысертацыях, рэфератах, навук. паведамленнях, дакладах і інш. Мае 3 асн. падстылі; уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны. Асн. стылявыя рысы: яснасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, недвухсэнсавасць, бязвобразнасць. Найб. ярка праяўляецца ў пісьмовай форме, у апошні час актыўна пранікае (зберагаючы сваю спецыфіку) і ў вуснае маўленне. У сучасным Н. с. многа розных наменклатурных знакаў, схем, табліц, дыяграм і інш. Н. с. ўласцівы; у лексіцы — шырокае выкарыстанне тэрміналогіі і слоў з абстрактным значэннем; у марфалогіі — пераважнае выкарыстанне некаторых класаў слоў, напр., назоўнікаў, прыметнікаў (каля 13% любога навук. тэксту), займеннікаў мн. л. 1-й асобы для ўказання асобы аўтара; у сінтаксісе — складаныя сінтакс. канструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, розныя ўстаўкі, тлумачэнні і інш. Характарызуецца тэндэнцыяй да інтэрнацыяналізацыі.
Літ.:
Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983;
Стилистика русского языка. 2 изд. Л., 1989;
Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1992;