side road [ˈsaɪdˌrəʊd] n. бакава́я даро́га, аб’е́зд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

objazd, ~u

м. аб’езд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

byroad [ˈbaɪrəʊd] n.

1. прасёлкавая даро́га

2. аб’е́зд, аб’язна́я даро́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mleitung f -, -en змяне́нне накіру́нку, аб’е́зд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прадпрые́мства, ‑а, н.

Вытворчая ці гандлёвая ўстанова. Нават калі Зімчук з дому ехаў у аб’езд па цагельных заводах ці па другіх прадпрыемствах горада, ён падвозіў Валю на работу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРЫЯ́Н ((Arrianos) Флавій) (каля 95, Нікамедыя, Малая Азія — 175),

старажытнагрэчаскі гісторык і пісьменнік. Вучыўся ў Грэцыі ў філосафа-стоіка Эпіктэта. У 121—124 консул у Рыме, каля 131—137 намеснік Кападокіі. Арыяну належаць творы на філасофскую, гістарычную, ваенную, геаграфічную і іншыя тэмы. Захаваліся «Анабасіс Аляксандра» ў 7 кнігах (гісторыя паходаў Аляксандра Македонскага), «Індыя», «Аб’езд Эўксінскага Понта», «Успаміны пра Эпіктэта», «Настаўленне», у якіх выкладзена вучэнне Эпіктэта, змешчаны трактаты пра ваенную справу і паляванне. Іншыя працы вядомыя па фрагментах або назвах.

т. 2, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

diversion [daɪˈvɜ:ʃn] n.

1. адхіле́нне

2. апера́цыя, яка́я право́дзіцца, каб адцягну́ць ува́гу

3. аб’е́зд

4. fml заба́ва, паце́ха

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Е,

шостая літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай є («есть»), утворанай на аснове візант. ε («эпсілон»). У старабел. пісьменстве мела варыянты , є, ε (дапамагаюць палеографам вызначыць, калі напісаны помнік) і лічбавае значэнне 5. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны «э» пярэдняга раду сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («глеба — гл’эба»), а ў пач. слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — 2 гукі («й» і «э»): «ежа» («йэжа»), «свае» («свайэ»), «саўе» («саўйэ»), «лье» («л’йэ»), «аб’езд» («аб’йэзд»).

А.​М.​Булыка.

т. 6, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Турнэ́ ‘падарожжа па кругавым маршруце, паход, паездка’ (ТСБМ). Праз рускую мову (турне́) з франц. tournéeаб’езд, падарожжа па кругавым маршруце’, якое з tourner ‘абарачаць, вярцець, круціць’ < лац. tornāre ‘тачыць на варштаце’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 716–717; ЕСУМ, 5, 683).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bypass1 [ˈbaɪpɑ:s] n.

1. аб’е́зд, аб’язна́я даро́га

2. med. абво́д, абхо́д (пра аперацыю);

heart bypass surgery абво́дная апера́цыя на сэ́рцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)