абчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абчапляць. Старац сівы, як голуб, абчэплены торбамі і з кіем у руках, сядзіць на лаве. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.

1. Тое, што і абчапляць.

2. Акружыць. [Немцы] усю вёску абчапілі. Місько.

3. Абняць. Раптам.. [Кастуся] хтосьці абчапіў рукамі. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Абчапляць сябе чым‑н. з усіх бакоў. Між імі [вочкамі] павукі пазвівалі сабе гнёзды, і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)