абвіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, чым.

1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

А. кнігу паперай.

А. хворага коўдрай.

2. перан. Абкружыць, абступіць.

Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

О́ступам ’цесна абступіўшы, вакол’ (ТСБМ). Да о‑ступ > абступіць (параўн. воступ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абста́ць, ‑станем, ‑станеце, ‑стануць; зак., каго-што.

Абступіць з усіх бакоў, акружыць. Гімназісткі абсталі воз, і кожная.. пыталася ў хлапчука, чаго ён плача. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашугну́цьабступіць, абкружыць, агарнуць’ (КЭС, лаг.). Ад шугаць, шугнуць ’паляцець з шумам’, сюды ж, магчыма, шунуць ’наляцець, наскочыць’ (Жд.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачарану́ць, очэрэну́ць ’абкружыць, абступіць’ (КСТ). Ад чарэн (чэрэн) ’мноства, вялікая колькасць чаго-небудзь (часцей за ўсё пра грыбы, калі яны растуць радамі або кругамі)’, параўн. ашарэ́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашарэ́ніць, ошэрэ́ніцьабступіць кругом, акружыць натоўпам’ (КСТ). Ад шарэн, чарэн ’шэраг, мноства (звычайна пра грыбы)’; магчыма, звязваецца ў свядомасці з шар ’рад’, шарэнак шарэнга’. Параўн. ачарануць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што чым.

Абгарнуць (у 2 знач.), ахінуць, абкруціць. // перан. Абкружыць, абступіць. Яны [лугі] падступаюць да самых гародаў, да вішнёвых прысад, што вянком абвінулі амаль кожную вясковую сядзібу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сны в разн. знач. те́сный;

~ная кватэ́ра — те́сная кварти́ра;

ц. касцю́м — те́сный костю́м;

абступі́ць ~ным ко́лам — обступи́ть те́сным кру́гом;

~ная су́вязь — те́сная связь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ogarnąć

ogarn|ąć

зак.

1. ахапіць, агарнуць;

~ąć spojrzeniem — ахапіць позіркам;

2. абкружыць, абступіць;

3. апанаваць;

rozpacz go ~ęła — апанавала роспач

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

акружыць, абкружыць, абступіць, абстаць, абсесці, аблегчы; абняць, ачапіць, аблажыць, акучыць (разм.); блакіраваць (перан.) □ узяць у клешчы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)