легендарны заснавальнік Фрыгійскага царства, бацька Мідаса. Паводле легенды, аракул параіў фрыгійцам абраць царом таго, хто будзе першы ехаць на калёсах да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій пабудаваў г.Гордзіян, свае калёсы ён прынёс у дар Зеўсу, паставіў іх у храме і заблытаным вузлом прывязаў ярмо да дышля калёс. Лічылі, што той, хто развяжа вузел, будзе валодаць усёй Азіяй. У 334 да н.э. Гордзіян наведаў Аляксандр Македонскі і паспрабаваў развязаць вузел, але не змог і рассек яго мячом (адсюль выраз «рассекчы гордзіеў вузел» — хуткае і смелае вырашэнне заблытанага і складанага пытання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перавы́браць
1. (замяніцьнапасадзе) neu wählen;
2. (абрацьнановытэрмін) wíeder (er)wählen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перавы́браць, ‑беру, ‑бераш, ‑бера; зак., каго.
1. Замяніць каго‑н. на якой‑н. пасадзе, абраўшы галасаваннем на яго месца іншага. — А што, хіба ты [Пеця] ужо не старшыня савета? — нявінна спытаў Хмурэц. — Цябе перавыбралі?Місько.
2.Абраць каго‑н. на новы тэрмін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абраха́цьразм.гл. абгаварыць
2.абра́ць
1. (áus)wählen vt; áussuchen vt;
2. (галасаваннем) wählen vt, vi;
абраха́ць дэлега́там zum Ábgeordneten [Deputíerten] wählen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
павыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выбраць усё, многае. Павыбіраць зярняты.// Выбраць што‑н. з усяго, многага. Дома .. [Люба] павыбірала самыя тонкія анучы, стала над вядром на калені і мыла да самага вечара.Чорны.
3. і без дап. Выбіраць некаторы час. Павыбіраць бульбу два дні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав.наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).
Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.
2.каго-што. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.
В. кнігу для чытання.
В. прафесію.
В. спадарожніка.
3.каго (што). Абраць галасаваннем.
В. новы склад прафкама.
4.што. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга; зрасходаваць.
В. ваду са студні.
В. ліміты.
5.што. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.
В. цыбулю ў агародзе.
6.што. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).
В. вольную часіну.
|| незак.выбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вы́бар, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МСЦІ́БАВА,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. За 23 км на З ад Ваўкавыска, за 1 км ад чыг. ст. Мсцібава на лініі Ваўкавыск — Бераставіца, 81 км ад Гродна. 364 ж., 182 двары (1999). Базавая школа, б-ка, аптэка, магазін, клуб. Помнік архітэктуры Мсцібаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля. Каля вёскі гарадзішча 12—13 і 15—17 ст.
Першае паселішча на месцы М. — гарадзішча — сфарміравалася ў 12—13 ст. У 15 ст. велікакняжацкія двор і вёска пад назвай Мсцібогаў. У 1492 згадваецца ў дакументах як М. Ваўкавыскага пав. У 1572 і 1576 у М. адбываліся з’езды шляхты Рэчы Паспалітай, на апошнім з якіх вырашана абраць каралём Стафана Баторыя. У 17—18 ст. цэнтр староства ў Ваўкавыскім пав., складалася з мястэчка і замка. У 1744 атрымала магдэбургскае права. У 1792 каля М. адбылася бітва войска ВКЛ з кааліцыяй рас. войск і атрадаў Таргавіцкай канфедэрацыі. З 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст.дзярж. мястэчка, цэнтр воласці Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1886—1040 ж., 103 двары, 2 царквы, касцёл, сінагога, пошта, багадзельня, 6 крам, 5 корчмаў, 3 кірмашы штогод. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Ваўкавыскага р-на. З 28.7.1967 у Гнезнаўскім с/с, у складзе саўгаса «Гнезна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л (Крыштоф) (мянушка Пярун; 9.2.1547, Вільня — 20.11.1603),
ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.Радзівіла Рудога. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83, у т. л.Ульскай бітвы 1564. З 1567 ротмістр коннай роты, крайчы ВКЛ у 1567—69, падчашы ВКЛ у 1569—79, гетман польны ў 1572—89, ахоўваў паўн.-ўсх. мяжу дзяржавы. У час кампаніі 1580 узяў замак Усвят і нанёс паражэнне праціўніку каля Вялікіх Лук. У жн. — кастр. 1581 атрады Р. (4 тыс.чал.) разам з атрадамі Ф.С.Кміты-Чарнабыльскага (2 тыс.чал.) зрабілі рэйд да вярхоўяў Волгі, занялі Старыцу і Ржэў. Гэты рэйд і аблога Пскова прымусілі Івана IV падпісаць перамір’е. У 1579—84 кашталян трокскі, адначасова ў 1579—85 падканцлер ВКЛ, з 1584 ваявода віленскі. Пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў план часткі магнатаў і шляхты ВКЛабраць каралём рас. цара Фёдара Іванавіча і стварыць дзярж. унію Польшчы, ВКЛ і Расіі на чале з Вял. княствам Літоўскім. Быў прыхільнікам мірных узаемадачыненняў з Расіяй. З 1589 вял. гетман ВКЛ. На чале войск ВКЛ змагаўся супраць Налівайкі паўстання 1594—96. У 1600 дамогся шлюбу Соф’і Алелькаўны (гл. ў арт.Святыя Беларусі) са сваім сынам Янушам, у выніку пасля смерці Соф’і (1612) Слуцкае княства і інш. ўладанні Алелькавічаў перайшлі да Радзівілаў. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 з 1600 Р. камандаваў войскамі ў Інфлянтах. 23.6.1601 нанёс паражэнне шведскаму войску пад Кокенгаўзенам (Кокнесе), у ліп. 1601 заняў Вендэн (Кесь). Як і бацька, Р. вызнаваў кальвінізм, будаваў кальвінскія зборы. Пры яго двары было шмат вучоных, з ім былі звязаны дзеячы бел. культуры А.Рымша, Г.Пельгрымоўскі, С.Рысінскі, А.Волан. Меў адну з найбольшых латыфундый у ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыцэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Падрыхтавацца да стральбы, навёўшы зброю на цэль. Чыжык прыцэліўся, але рукі дрыжалі і ўвесь час неспакойна скакала мушка.Лупсякоў.Рагозін ускочыў у акоп, схапіў вінтоўку, прыцэліўся і стрэліў.Гурскі.// Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Аніся ўжо выліла ўсю ваду з лейкі, а Шаевіч ніяк не мог прыцэліцца і сфатаграфаваць яе.Сабаленка.
2.перан.Разм. Намерыцца зрабіць што‑н.; абраць аб’ект дзеяння, уздзеяння. [Цярэшка:] — Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, і я на яе прыцэліўся, от і счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)