абню́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнюхваць — абнюхаць і абнюхвацца — абнюхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Панюхаць, абнюхаць усё, многае або ўсіх, многіх. Перанюхаць усе кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч. // перан. Разм. груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй. Брыль.

2. Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)