оку́ченный аку́чаны; абагна́ны; абкапа́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обры́тый

1. абкапа́ны, мног. паабко́пваны; абры́ты;

2. с.-х. аку́чаны; абкапа́ны, мног. паабко́пваны; см. обры́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

око́панный абкапа́ны, мног. паабко́пваны, укапа́ны, мног. паако́пваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абко́паны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абко́паны абко́паная абко́панае абко́паныя
Р. абко́панага абко́панай
абко́панае
абко́панага абко́паных
Д. абко́панаму абко́панай абко́панаму абко́паным
В. абко́паны
абко́панага
абко́паную абко́панае абко́паныя
абко́паных
Т. абко́паным абко́панай
абко́панаю
абко́паным абко́панымі
М. абко́паным абко́панай абко́паным абко́паных

Кароткая форма: абко́пана.

Іншыя варыянты: абкапа́ны.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падва́жнік, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня з дзяржаннем для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго‑н.; рычаг. Васіль зайшоў у [паравозную] будку і таргануў падважнік свістка. Шынклер.

2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары. [Астаповіч] налёг грудзьмі на падважнік і так раскалыхваў абкапаны навокал корч. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́п Абкапаны і неабкапаны зямлёй капец бульбы, буракоў (Лёзн.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

обведённый

1. абве́дзены, мног. паабво́джваны;

2. агаро́джаны, мног. паабгаро́джваны, агаро́джаны; абве́дзены, мног. паабво́джваны, абкапа́ны, мног. паабко́пваны;

3. ашука́ны, абду́раны; см. обвести́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абво́д

1. Ст.-бел. Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, уладу, кіраванне. Тое ж абаполь (Смален. Дабр.).

2. Участак зямлі, абкапаны канавай (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

го́рад

1. Стар. Замак, населены пункт, які быў абнесены сцяной, абкапаны ровам; крэпасць.

2. Вялікае цывілізаванае паселішча, буйны цэнтр (БРС).

3. Высокі ўзгорак, гара на месцы затанулага горада (паводле паданняў).

4. Месца, лагер у час гульні ў лапту, дзе стаіць адна група і выбівае мячык у другой (Стол.). Тое ж ка́ша (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

гарадо́к

1. Насыпное гарадзішча, селішча; абароннае ўмацаванне; збудаванне язычаскаму многабожжу. Падобныя збудаванні, як указваў Зарыян Даленга-Хадакоўскі, знаходзяцца ў нас на кожнай квадратнай мілі і ўсюды аднастайныя (С. К. Кузнецов. Русская историческая география, вып. 1. М., 1910, 175). Тое ж гарадзе́ц, гарадно, гаро́дня́, гарадзе́нка (Д.-Хад. 1844, 5). гарадзе́ц (Слаўг. Рам. 1891, 173).

2. Абкапаны канавай участак зямлі, на якім можа размясціцца вёска ці малы горад (Рэч., Слаўг.).

3. Невялікі сучасны горад (БРС), раённы цэнтр (Слаўг.). Тое ж гарадзе́ц (Слаўг.).

в . Гарадзец (1655) Бых. (АВАК XVIII, 862).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)