абгрыза́цца несов., страд. обгрыза́ться; обгла́дываться; см. абгрыза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгры́зці гл. абгрызаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ogryzać

незак. абгрызаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

obgrzyzać

незак. абгрызаць; грызці;

obgrzyzać paznokcie — абгрызаць (грызці) пазногці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Моўзаць, лельч., ельск. моўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі’, укр. моўзатʼ (Бел.-укр. ізал.). Да прасл. melzti ’ссаць’, ’даіць’ (рус. ц.-слав. мълсти, рус. цвяр., уладз., ярасл. молсать ’смактаць, абгрызаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kahl

a го́лы; лы́сы

~ wrden — лысе́ць

~ frssen*абгрыза́ць (пра с.-г. шкоднікаў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Масалі́ць, му́сліць ’слініць, жаваць’ (Сцяшк., Растарг.), масоліць ’забруджваць’, ’жаваць, грызці’ (Нас., Юрч.), масоліцца, ’брудзіцца чым-н. слізкім’, ’поркацца з чым-н.’, ’падсядаць да каго-н., шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Рус. мусо́лить ’смактаць (косці)’, ’весці або абгрызаць што-небудзь вельмі павольна’, ’доўга жаваць бяззубым ротам’, пск., смал. мосо́лить ’пэцкаць, абгрызаць косць’; валаг. моска́лить ’мазаць галаву тлушчам’ (пры москалыга = мосолыга), перм. му́слить, пск., цвяр. мусо́литься ’доўга поркацца з чым-небудзь’, мусля́к ’неахайны, слімак’. Славен. músa, masára ’брудная жанчына’, ’брудная карова’, zamúsati ’пакрыць брудам’, серб.-харв. кайк. musa, musača, zamúsan, mȕsav. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца новав.-ням. Schmutz ’бруд’, ст.-в.-ням. muzzan ’чысціць’, ст.-грэч. μύδος ’сырасць, гніль’, ст.-інд. mū́ra ’мача’, авест. mūϑtra‑ ’бруд’, і.-е. *meu‑ ’вільготны, рыхлы, брудны’. Аднак ні словаўтварэнне, ні першасная фанетычная форма застаюцца невядомымі (Праабражэнскі, 1, 571; Фасмер, 3, 16–17; Бязлай, 2, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачу́чарыць ’грызці, абгрызаць што-н. (пра мышэй, трусоў, зайцоў)’ (дзярж., Нар. сл.). Да напарыць (гл.). Няясна. Магчыма, да прасл. čučati ’сядзець на кукішках, сагнуўшы калені’, параўн. каш. tuta ’верхняя частка завязанага мяшка’, ’валасы на галаве жанчыны, сабраныя ў гугель’ (< і.-е. keu‑k‑ ’крывіць, згінаць, зварочваць’), абцяжаранага суфіксам ‑ч‑і‑ (Борысь, SP, 2, 278). Можна таксама дапусціць утварэнне ад чучарапак ’ракавіна малюска’, ’шкарлупіна выліўка’ — гэтак выглядаюць абгрызеныя, паедзеныя караняплоды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nibble

[ˈnɪbəl]

1.

v.

1) абгрыза́ць, шчыпа́ць, скуба́ць (траву́)

2) клява́ць, то́ркаць (пра ры́бу)

3) е́сьці мале́нькімі кава́лачкамі або́ ма́ла

4) атакава́ць, дро́бязна крытыкава́ць

2.

n.

1) куса́ньне, абгрыза́ньне n.

2) адку́шаны кава́лачак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nibble [ˈnɪbl] v.

1. (at) паку́сваць; е́сці мале́нькімі кава́лачкамі; е́сці без апеты́ту;

For breakfast he would nibble at a piece of biscuit. Замест снедання ён толькі пагрызе кавалачак пячэння – і ўсё.

2. гры́зці; абгрыза́ць; адку́сваць; шчыпа́ць, скубці́(траву)

3. паступо́ва разбура́ць, падто́чваць

4. не адва́жвацца, не асме́львацца (на што-н.); хіста́цца, вага́цца;

nibble at an offer разду́мваць над прапано́вай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)