абгрунто́ўваць несов. обосновывать; см. абгрунтава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгрунто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгрунтаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаказа́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які немагчыма даказаць, абгрунтаваць. Недаказальныя палажэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фундзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Кніжн. Абгрунтаваць (абгрунтоўваць).

[Ням. fundieren ад лац. fundare — закладваць, засноўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грунтаваць

‘абгрунтаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́грунтую вы́грунтуем
2-я ас. вы́грунтуеш вы́грунтуеце
3-я ас. вы́грунтуе вы́грунтуюць
Прошлы час
м. вы́грунтаваў вы́грунтавалі
ж. вы́грунтавала
н. вы́грунтавала
Загадны лад
2-я ас. вы́грунтуй вы́грунтуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́грунтаваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

uzasadnić

зак. абгрунтаваць; матываваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umotywować

незак. матываваць; абгрунтаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

угрунтава́ць (абгрунтаваць) begründen vt, fundíeren vt; motivíeren [-vi:-] vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

угрунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

1. Зрабіць больш устойлівым, моцным, надзейным; усталяваць.

2. Прывесці пераканаўчыя доказы, матывы ў карысць чаго-н.; абгрунтаваць.

У. прычыну сваёй заявы.

|| незак. угрунто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. угрунто́ўванне, -я, н.

|| наз. угрунтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цывіліза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара, цывілізатараў. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)