беспадста́ўны, -ая, -ае.

Які не мае пад сабою падстаў; нічым не абгрунтаваны.

Беспадстаўнае абвінавачванне.

|| наз. беспадста́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Які не пацверджаны пераканаўчымі грунтоўнымі довадамі. Недаведзенае абвінавачванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изобличе́ние выкрыццё, -цця ср.; выяўле́нне, -ння ср.; абвінава́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвінава́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто абвінавачвае каго-н. у чым-н.

А. бюракратаў.

2. Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе.

Дзяржаўны а.

Грамадскі а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смехатво́рны, ‑ая, ‑ае.

Недарэчны, варты смеху, кпінаў. Смехатворнае апраўданне. □ [Лаўрыновіч:] — Ну, таварышы, гэта абвінавачванне і зусім смехатворнае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́дкі мн. Ángriffe pl; Áusfälle pl; Beschúldigungen pl (абвінавачванне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

во́дпаведзь, ‑і, ж.

Рэзкі адказ на беспадстаўнае абвінавачванне. Рэвалюцыйная дэмакраты давалі знішчальную водпаведзь пісакам з лагеру ахоўнікаў самадзяржаўна-прыгонніцкага ладу. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ánschuldigung f -, -en абвінава́чванне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Паклёп ’ілжывае абвінавачванне’ (ТСБМ, ТС). Нольсуфіксальнае вытворнае ад паклёпнічаць < кляпаць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gégenanklage f -, -n сустрэ́чнае абвінава́чванне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)