падлі́ць, -далью́, -далье́ш, -далье́; -дальём, -дальяце́, -далью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -лі́ў, -ліла́, -ло́; падлі́; -лі́ты; зак., што, чаго.

Наліваючы, дадаць.

П. кавы ў кубак.

Падліць масла ў агоньабвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

|| незак. падліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́сла, -а, н.

1. Харчовы тлушч, атрыманы збіваннем смятанкі або смятаны.

Топленае м.

2. Тлустае рэчыва мінеральнага паходжання.

Змазачнае м.

Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнне чаго-н.

Падліць масла ў агоньабвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці.

Як па масле — лёгка, без цяжкасцей.

|| прым. ма́слены, -ая, -ае.

Масленая пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wyostrzyć

зак.

1. навастрыць;

2. перан. абвастрыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

изощри́ть сов. (утончить) вы́танчыць; (обострить) абвастры́ць; (развить) разві́ць; (усовершенствовать) удаскана́ліць; (рафинировать) рафінава́ць; см. изощря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

obostrzyć

зак. абвастрыць;

obostrzyć karę — узмацніць кару (пакаранне)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaostrzyć

зак.

1. завастрыць;

2. перан. абвастрыць; узмацніць; паглыбіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

накали́ть сов.

1. напалі́ць; нагрэ́ць, мног. панаграва́ць;

2. перен. распалі́ць; абвастры́ць; раз’ю́шыць, раззлава́ць;

накали́ть атмосфе́ру распалі́ць атмасфе́ру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвастра́ць несов., в разн. знач. обостря́ть; (делать напряжённым — ещё) накаля́ть, нака́ливать; (делать более восприимчивым — ещё) изощря́ть; см. абвастры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абво́страны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвастрыць.

2. у знач. прым. Пра рысы твару — завостраны, з адзнакамі схуднеласці.

3. у знач. прым. Больш востры, чым звычайна; павышаны, узмоцнены (пра пачуцці, успрыманні і пад.). Абвостраны слых.

4. у знач. прым. Жорсткі, напружаны (аб якіх‑н. адносінах, супярэчнасцях). Абвостраная барацьба. Абвостраныя класавыя супярэчнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвастра́цца несов.

1. в разн. знач. обостря́ться; (делаться напряжённым — ещё) накаля́ться, нака́ливаться; (делаться более восприимчивым — ещё) изощря́ться; см. абвастры́цца;

2. страд. обостря́ться; накаля́ться, нака́ливаться; изощря́ться; см. абвастры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)