абрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць ​1 (у 1, 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшусну́ццаабарвацца, упасці’ (Нас.), кантамінацыйнае ўтварэнне ад абшаснуцца (гл.) і шусць, шустры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заржа́ць і заіржа́ць, ‑ржу, ‑ржэш, ‑ржэ; ‑ржом, ‑ржаце; зак.

Пачаць (і)ржаць. // Абарвацца ржаннем. Гняды заржаў, пачуўшы гаспадара, і пацягнуўся мызай да канюшыны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабрыва́цца, ‑аецца; зак.

Абарвацца — пра ўсё, многае. Канаты паабрываліся. □ Падзьмуў з мора вецер, нагнаў хмар, зашамацела лісце на дрэвах,.. паабрывалася і пакацілася па асфальце. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пресе́чься

1. перарва́цца, перапыні́цца;

2. (прекратиться) спыні́цца; (оборваться) абарва́цца;

го́лос пресе́кся го́лас абарва́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абарвацца.

2. Заканчвацца абрывам, пераходзіць у абрыў. Бераг проста абрываўся ўніз. Чорны. З іншых трох бакоў скала строма абрываецца ў возера. Шамякін.

3. Зал. да абрываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм.

1. Вырвацца, зайсці далёка наперад (у час атакі, наступлення і пад.). [Зімін:] Не вытрымалі, халеры, пяткі паказалі! Пагнаў.. [немцаў] Марасян, але боязна, каб не зарваўся. Губарэвіч. // перан. Зайсці далёка ў чым‑н., перайсці ўсякія межы. — Мала што я магу сказаць! Хіба ты ўсё павінен слухаць? Ты ж павінен паправіць мяне, калі я дзе зарваўся! Лобан.

2. Абарвацца ўнутры чаго‑н. (пра нітку). Нітка зарвалася ў клубку.

3. Раптоўна спыніцца, абарвацца. Мар’яна нібы атупела, Зарваліся голас і слёзы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересе́чься сов.

1. перасячы́ся; перакрыжава́цца; (скреститься) скрыжава́цца; см. пересека́ться;

2. перен. (о речи, голосе) разг. абарва́цца; перапыні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнасіцца; абарвацца, абшарпацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

oberwać się

зак.

1. абарвацца; адарвацца;

2. абваліцца; абрынуцца;

3. надарвацца, падарвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)