дзе́йны, -ая, -ае.

Актыўны, жвавы, энергічны.

Дзейная натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́йсны, -ая, -ае.

Здольны ўздзейнічаць, эфектыўны.

Д. сродак.

Дзейсныя меры.

|| наз. дзе́йснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзекабры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйнага руху супраць царскай улады і прыгоннага права, які выліўся ўзброеным паўстаннем 14 снежня 1825 г.

|| прым. дзекабры́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзекабры́стка, -і, ДМ -стцы, мн. -і, -так, ж.

Жонка дзекабрыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́канне, -я, н.

1. гл. дзекаць.

2. Уласцівае беларускай мове пазіцыйнае чаргаванне цвёрдага зубнога д з мяккай афрыкатай дз: горад — у горадзе, іду — ідзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Вымаўляць афрыкату дз на месцы мяккага д.

|| наз. дзе́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзелаві́ты, -ая, -ае.

Энергічны, умелы, прадпрымальны ў рабоце.

Д. малады інжынер.

|| наз. дзелаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзелавы́, -а́я, -о́е.

1. Які адносіцца да грамадскай, службовай дзейнасці.

Дзелавая размова.

Дзелавыя сувязі.

Дзелавое пісьмо.

2. Які ведае справу, умела кіруе і клапоціцца аб рабоце.

Дзелавыя людзі.

Д. кіраўнік.

3. Прыдатны для апрацоўкі ў якасці матэрыялу (спец.).

Дзелавая драўніна.

4. Звязаны са справаводствам.

Д. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́ліва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Лік або велічыня, якія падвяргаюцца дзяленню, дзялімае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзель, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Вынік дзялення аднаго ліку на другі.

2. Частка, доля, выдзеленая каму-н. для карыстання, апрацоўкі і пад. (разм.).

Ён узяў сваю д.