выключэ́нне ср.

1. исключе́ние; отчисле́ние;

2. выключе́ние;

1, 2 см. вы́ключыць;

3. исключе́ние;

за ~ннем — за исключе́нием;

усе́ за ~ннем аднаго́ — все за исключе́нием одного́ (исключа́я одного́);

без ~ння — без исключе́ния;

з’яўля́цца ~ннем — составля́ть исключе́ние;

як в. з агу́льных зако́наў — в исключе́ние из о́бщих зако́нов;

як в. — в ви́де исключе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расці́ несов., в разн. знач. расти́;

◊ як на дражджа́х р. — как на дрожжа́х расти́;

хоць трава́ не р. — хоть трава́ не расти́;

р. на лес гле́дзячы — расти́ на лес гля́дя;

р. як грыбы́ пасля́ дажджу́ — расти́ как грибы́ по́сле дождя́;

у ро́це расце́ — во рту растёт;

вялі́кі р. — расти́ здоро́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хозя́йничать несов.

1. (вести хозяйство) гаспада́рыць; ухо́джвацца (каля чаго);

дочь хозя́йничала по до́му вме́сто ма́тери дачка́ гаспада́рыла до́ма (ухо́джвалася каля́ до́му) заме́ст ма́ці;

2. перен. (распоряжаться) гаспада́рнічаць, гаспада́рыць, распараджа́цца;

хозя́йничать в чужо́м до́ме, как в своём гаспада́рнічаць (гаспада́рыць, распараджа́цца) у чужо́й ха́це, як у сваёй (у чужы́м до́ме, як у сваі́м);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Díngsda

1. n -, - абазначае мясцовасць або рэч, назвы якіх невядомы;

wie heißt das ~? як называ́ецца гэ́та рэч?

2) m, f -, - абазначае асобу, імя якой невядома;

wie heißt der [die] ~ ? як яго́ [яе́] заву́ць?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

былі́на ​1, ‑ы, ж.

Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі. Ганусанскія падзеі набывалі значэнне гераічнай быліны, дзе партызаны выступалі як волаты, а іх атаман рысаваўся як народны герой. Колас.

былі́на ​2, ‑ы, ж.

Тое, што і былінка.

•••

Адна як быліна — пра адзінокую жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспако́енасць, ‑і, ж.

Стан спакою, ураўнаважанасці. І як толькі гэта рашэнне замацавалася, да Салаўёва прыйшла заспакоенасць, як быццам эшалон ужо, як гаварылі падрыўнікі, ляжаў у кішэні. Шахавец. // Задаволенасць дасягнутым; бестурботнасць, абыякавасць. — Аж чатырох байцоў мы тут згубілі. Вось да чаго заспакоенасць наша прывяла... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесніко́ўна, ‑ы, ж.

Разм. Дачка лесніка. Як на шчасце, паявілася леснікоўна. Вясёлая, гаваркая, прынадная дзяўчына як з неба звалілася разам з бацькам сваім, новапрызначаным лесніком. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Расшморгнуць усё, многае. [Алесь] прадчуваў, як ён прыйдзе дадому, як парасшморгвае і паскідае намоклыя чаравікі і будзе перагортваць старонкі бібліятэчнай кнігі. Наўроцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ціхі, лагодны, ласкавы. [Агата:] І мой, пакуль толькі сватаўся да мяне, — патульны быў, як цялё, а як ажаніўся, дык праўдзівым ваўком зрабіўся. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажы́цца, ‑жывецца; зак.

Аказацца перажытым, быць перажытым. [Маці:] — Трэба было, дачушка, як-небудзь трымацца. Як-небудзь перажылося б, перагаравалася б. Чорны. І вось усё перажылося, перабылося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)