музыка́нт

(ням. Musikant, ад лац. musica = музыка)

той, хто займаецца музыкай як мастацтвам або іграе на музычным інструменце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нэ́ндза

(польск. nędza)

1) нястача, беднасць, галеча;

2) туга, нуда;

3) перан. той, хто ўвесь час ные, скардзіцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

празелі́т

(гр. proselytos = літар. прышэлец)

1) той, хто прыняў новую веру;

2) новы і гарачы прыхільнік чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Луна́цік ’хворы на лунацізм’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ). Сюды ж пераносныя значэнні: в.-дзв. ’той, хто вельмі рана прачынаецца’ і рагач. ’той, хто трызніць’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. лунатикъ, люнатыкъ, лунятыкъ ’тс’ (1580 г.) запазычана са ст.-польск. lunatyk ’тс’, якое з лац. lūnāticus (Булыка, Лекс. запазыч., 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбіндзюга́цца ’пачаць ленавацца, свавольнічаць’ (Нас.). Параўн. біндзюга́нне ’бязмэтнае блуканне’, біндзюгайнік ’той, хто бязмэтна блукае’ (Юрч.), біндзюга́йла ’той, хто швэндаецца, нічым не займаючыся’ (гл.), сюды ж бінды біць ’швэндацца без справы’, што звязваецца з літ. biñde ’гультай’, bìndza ’гультай, абібок’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Сюды ж, магчыма, розбіндова́ць ’адлупцаваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мот ’той, хто неразумна матае грошы, маёмасць’ (ТСБМ), ’падманшчык’ (гор., Мат. Маг.). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́йла ’хто надакучлівы, звяглівы’. Параўн. літ. kùila ’размазня’ (< бел. кіла) (Сл. паўн.-зах., 2, 559).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́шла ’неахайны’. Параўн. літ. kušlas ’хто аброслы вала самі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 595). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціў ’той, хто працівіцца, упарты’ (Шат.). Аддзеяслоўны нулявы дэрыват ад праці́віцца < прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́пта ’той, хто многа есць’ (карэліц., ЖНС). Аддзеяслоўны назоўнік ад тапта́ць ’есці’ (гл. таптаць 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)