гарадзішча 11—13 ст. тыпу феад.-ўладальніцкіх замкаў каля в. Індура Гродзенскага р-на. Мае 2 пляцоўкі: унураная ўмацавана валам і ровам, знешняя — валам, захаваліся рэшткі і трэцяга вала. Пры даследаванні знойдзены разнастайныя прылады працы, фрагменты багата аздобленай керамікі, упрыгожанні, наканечнікі стрэл і арбалетаў, шпоры і інш., шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл, зярняты збожжавых культур. Выяўлены рэчы, блізкія да знаходак з раскопак Гродзенскага Старога замка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭЛЕКТУА́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
спецыфічная ўласнасць на вынікі інтэлектуальнай індывід. або калект.працы, аб’ектамі якой з’яўляюцца вынаходствы, адкрыцці, творы л-ры, мастацтва, выканальніцкая дзейнасць артыстаў і інш. Як прадмет гасп. здзелак, правоў уласніка і інш. рэгулюецца нац. заканадаўствам (гл.Аўтарскае права, Патэнт). З мэтай абароны правоў уласнікаў І.ў. ў 1967 падпісана Міжнар. канвенцыя аб заснаванні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, якая з 1974 з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РГЕР (Юлій Маркавіч) (4.6.1897, Мінск — 26.5.1941),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1928), праф. (1934). Засл. дз. нав.БССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1934 у Мінскім мед. ін-це, з 1932 адначасова кіраўнік Бел.НДІ пералівання крыві. Навук.працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пераліванні крыві.
Тв.:
Пасляаперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШЧАНКА (Уладзімір Іванавіч) (н. 10.6.1939, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д-р фармацэўтычных навук (1988), праф. (1989). Скончыў Львоўскі мед, ін-т (1961). З 1961 у Віцебскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). Навук.працы па стварэнні новых лек. сродкаў, паляпшэнні іх якасці, удасканаленні тэхналогіі.
Тв.:
Перспективы развитая высшего фармацевтического образования в Республике Беларусь // Проблемы медицинского образования в Беларуси. Витебск, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Якаў Раманавіч) (12.5.1906, в. Раніна Віцебскага р-на — 9.1.1986),
ветэрынарны мікрабіёлаг, эпізаатолаг. Акад. УАСГНІЛ (1964). Скончыў Маскоўскі зоавет. ін-т (1931). З 1931 у Дзярж. кантрольным ін-це вет. біяпрэпаратаў, у 1955—86 ва Усесаюзным ін-це эксперым. ветэрынарыі (дырэктар у 1955—77). Навук.працы па анаэробных інфекцыях жывёл, імунітэце, малавядомых хваробах.
Тв.:
Анаэробные инфекции сельскохозяйственных животных. М., 1954;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (н. 12.3.1928, в. Кунцаўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1973 у Віцебскім мед. ін-це. Навук.працы па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка.
Тв.:
Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных пугей и печени // Клиническая медицина. 1971. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 1.8.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-рмед.н. (1992), праф. (1996). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1976), з 1986 працуе ў ім. Навук.працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, рэабілітацыі хворых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Анатоль Сямёнавіч) (30.12.1905, с. Іват Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 18.8.1965),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1936). З 1946 у Львоўскім зоавет. ін-це (у 1955—57 дырэктар). З 1957 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук.працы па касцёвамазгавым кроваўтварэнні здаровых коней і пры кровапаразітарных хваробах, вет.паталаг. анатоміі і гісталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МАЎ (Мікалай Ільіч) (14.9.1902, г. Іркуцк, Расія — 24.11.1973),
савецкі канструктар верталётаў. Д-ртэхн.н. (1962).
Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Томскі тэхнал.ін-т (1923). З 1940 гал. канструктар доследнага КБ па верталётабудаванні. Пад яго кіраўніцтвам створаны аўтажыры А-7 і А-7біс, верталёты Ка-8, Ка-10, Ка-15, Ка-18, Ка-26, эксперым. вінтакрыл Ка-22, аэрасані Ка-30. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯ́К (Ядвіга Францаўна) (н. 8.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1973). З 1977 працуе ў ім. Навук.працы па вывучэнні фактараў схільнасці да патагенет. механізмаў фарміравання і лячэння паталогіі органаў стрававання ў дзяцей, патагенет. асноў тэрапеўт. карэкцыі і рэабілітацыі пры біліярнай паталогіі ў іх.
Тв.:
Диспансерное наблюдение детского населения Республики Беларусь. Мн., 1998.