вушні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Урач, спецыяліст па хваробах вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясні́чы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Горнарабочы, спецыяліст па крапяжы.

Шахцёр-мацавальшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міфо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па міфалогіі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артапе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па артапедыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́тамшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст-фізік па атамнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баксі́раваць, -рую, -руеш, -руе; незак.

Займацца боксам; весці бой па правілах бокса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць.

Б. па хрыбце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гамеапа́т, -а, М -па́це, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па гамеапатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гетэраге́нны, -ая, -ае.

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; проціл. гамагенны.