папі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; -пі́; зак., што і чаго.

Тое, што і выпіць.

П. малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (кніжн.).

Тое, што пароджана кім-, чым-н.; вынік чаго-н.

Культура — п. культурных патрэб народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што (разм.).

Тое, што і ператасаваць (у 1 знач.).

|| незак. перакарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераніцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і ніцаваць.

|| наз. пераніцо́ўванне, -я, н. і пераніцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпіхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -піхнуты; зак., што (разм.).

Тое, што і адапхнуць.

|| незак. адпі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпраўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. адправіцца, адправіць.

2. спец. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай.

Паштовае а.

Заказное а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́вы, ако́ў.

1. (уст.). Кайданы.

2. перан., чаго і якія. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае, звязвае дзейнасць (высок.).

А. рабства.

А. цяжкія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́лаг, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Тое, што з’яўляецца падабенствам чаго-н., адпаведнасцю з чым-н.

|| прым. ана́лагавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аско́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Тое, што і аскепак.

Асколкі шкла.

А. мінулага (перан.).

|| прым. аско́лачны, -ая, -ае.

Асколачная бомба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атлеты́зм, -у, м.

1. Добра развітыя фізічныя якасці спартсмена, моцны і прыгожы склад цела.

2. Тое, што і культурызм.

Займацца атлетызмам.