дыетэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Тое, што і дыеталогія.

|| прым. дыетэты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыза́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак-канструктар, спецыяліст па дызайне.

|| прым. дыза́йнерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыма́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Прылада для акурвання пчол дымам.

|| прым. дыма́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзерці́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто дэзерціраваў, зрабіў дэзерцірства.

|| прым. дэзерці́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэманало́гія, -і, ж.

У некаторых рэлігіях: вучэнне аб дэманах, злых духах.

|| прым. дэманалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэндрало́гія, -і, ж.

Раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.

|| прым. дэндралагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэпане́нт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба, якая ўнесла дэпазіт.

|| прым. дэпане́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

епа́рхія, -і, ж.

Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе епіскап (архірэй).

|| прым. епархія́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жалюзі́, нескл., н.

Сонцазасцерагальныя шторы з нахільна ўмацаваных пласцінак на шнурах.

|| прым. жалюзі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́к, -у, м.

Грашовае спагнанне за няправільныя выдаткі; налічэнне.

Грашовы н.

|| прым. наліко́вы, -ая, -ае.