ПАСПЕ́ЛАЎ (Рыгор Яўхімавіч) (н. 11.9.1916, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д тэхн. н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр. ін-т (1940). З 1963 у БПА (у 1963—90 заг. кафедры). Навук. працы па перадачы электраэнергіі і рэжымах работы электраэнергет. сістэм і сетак. Абгрунтаваў магчымасць электраперадачы пераменнага току ў рэжыме чвэрці хвалі.

Тв.:

Электрические системы: Режимы работы электрических систем и сетей. М., 1975 (разам з В.​А.​Венікавым, Л.​А.​Жукавым);

Потери мощности и энергии в электрических сетях. М., 1981 (разам з М.​М.​Сычом);

Компенсирующие и регулирующие устройства в электрических системах. Л., 1983 (разам з М.​М.​Сычом, В.​Ц.​Федзіным).

т. 12, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАШКЕ́ВІЧ (Васіль Васілевіч) (10.1. 1857, в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 14.7.1939),

бел. і расійскі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навук. садоўніцтва на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1935). Д біял. і с.-г. навук (1934). Скончыў Пецярб. ун-т (1882). З 1894 у дэпартаменце земляробства Мін-ва земляробства і дзярж. маёмасцей, з 1922 праф. Ленінградскага с.-г. ін-та. Навук. працы па вывучэнні пладовых культур і іх роданачальных форм, біялогіі цвіцення і плоданашэння, падборы апыляльнікаў. У 1926—31 кіраваў абследаваннем садоў на Беларусі, зборам і сістэматызаваннем мясц. сартоў. Даў пачатак пародасартавому раянаванню пладова-ягадных культур, культываванню лек. раслін на Беларусі.

Тв.:

Избр. соч. по плодоводству. М., 1959.

В.В.Пашкевіч.

т. 12, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́НЗІЯС ((Penzias) Арна Алан) (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія),

амерыканскі астрафізік і спецыяліст у галіне інфарм. тэхналогій. Чл. Нац. АН ЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1974). З 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1958). З 1961 у н.-д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэ-прэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асашыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне; 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).

Тв.:

Рус. пер. — Происхождение элементов // Успехи физ. наук. 1979. Т. 129, вып. 4.

М.​М.​Касцюковіч.

А.​А.​Пензіяс.

т. 12, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЭЛЬМА́Н (Тэадор Львовіч) (30.9.1933, Мінск — 12.10.1974),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ. Навук. працы па матэм. фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, стат. фізіцы. Распрацаваў (разам з А.В.Лыкавым) тэарэт. асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.

Тв.:

Тепло- и массообмен в процессах сублимации в вакууме. М., 1973 (разам з Дз.​П.​Лебедзевым);

Диффузия в сложных молекулярных структурах. Мн., 1974 (разам з С.​Г.​Галакціёнавым, Р.​В.​Нікіфаровічам);

Физика биологических мембран. М., 1976 (у сааўт.).

М.​М.​Далгіх.

т. 12, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́ЎЧАНКА (Пётр Рыгоравіч) (н. 2.1.1947 г.п. Хоцімск, Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д мед. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1974), працуе ў ім (з 1979 дэкан, у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па структурна-функцыян. арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, уплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нерв. сістэму, рэгенерацыі нерв. ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутр. органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфарм. аналізе. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

Тв.:

Структура серого вещества спинного мозга человека и экспериментальных животных // Здравоохранение Беларуси. 1993. №10;

Закономерности регенерации подчревного нерва собаки при его трансплантации в стенку толстой кишки // Морфология: архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1997. Т. 111, №1.

т. 12, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКУЛЕ́ВІЧ (Уладзімір Антонавіч) (н. 5.4.1949, с. Новасысоеўка Якаўлеўскага р-на Прыморскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і генетыкі мікраарганізмаў. Д біял. н. (1989), праф. (1995). Скончыў БДУ (1971), з 1984 працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук працы па вывучэнні працэсаў рэкамбінацыі і рэпарацыі ў бактэрый, стварэнні сістэм генет. аналізу і вывучэнні арганізацыі геномаў фітапатагенных бактэрый, пабудове кальцавых генет. карт бактэрый, малекулярна-генет. характарыстыцы плазмід грамстаноўчых бактэрый, распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць вет. прэпаратаў новага пакалення.

Тв.:

Генетический контроль УФ-резистентности у Erwinia chrysanthemi // Молекулярные механизмы генетических процессов. М., 1991;

Генетическая организация хромосомы Erwinia chrysanthemi (разам з Ю.​К.​Фамічовым) // Успехи современной генетики. 1993. Вып. 18.

т. 12, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫШЫВА́ЛКА (Анатоль Пятровіч) (3.11.1924, в. Нізгалава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 16.10.1997),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі (у 1963—70 нам. дырэктара, у 1982—94 заг. лабараторыі). Навук. даследаванні па оптыцы рассейвальных і паглынальных асяроддзяў. Распрацаваў метады разліку рассеяння і паглынання святла (у т. л. лазернага выпрамянення) неаднароднымі часцінкамі з улікам іх награвання і разбурэння.

Тв.:

Отражение света от поглощающих сред. Мн., 1963;

Оптические и тепловые поля внутри светорассеивающих частиц. Мн., 1983;

Рассеяние и поглощение света неоднородными и анизотропными сферическими частицами. Мн., 1984 (разам з В.​А.​Бабенкам, У.​М.​Кузьміным).

Г.​П.​Леднева.

т. 13, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАПСО́ДЫЯ (ад грэч. rhapsōdia спяванне ці дэкламацыя эпічных паэм; эпічная песня, песня рапсода),

жанр інструментальнай (зрэдку вакальнай) музыкі, якому ўласцівы эпічны характар, свабодная форма, апора на тэмы нар. паходжання, паслядоўнасць рознахарактарных эпізодаў, кантрастнасць, віртуознае выкладанне. Тэрмін упершыню выкарыстаў для вызначэння серыі сваіх песень і фп. п’ес Д.​Шубарт (1786). Развіццё жанру ў 19—20 ст. звязана са станаўленнем многіх нац. муз. школ. Класічныя ўзоры Р. створаны Ф.​Лістам, І.​Брамсам, А.​Дворжакам, М.​Равелем, Э.​Лало, Дж.​Гершвінам, С.​Рахманінавым і інш. З бел. кампазітараў Р. стварылі М.​Чуркін, П.​Падкавыраў, А.​Туранкоў, С.​Палонскі, Я.​Дзягцярык і інш.

Літ.:

Мейен Е.В. Рапсодия. М., 1960.

І.​Дз.​Назіна.

т. 13, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАХМАНЬКО́ (Яўген Міхайлавіч) (н. 25.8.1945, в. Заполле Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. хімік-аналітык. Д хім. н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў (з 1992 заг. кафедры).З 2000 ген. дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ». Навук. працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытв-сць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для мед. біяхім. даследаванняў.

Тв.:

Экстракция гомологов и их энергии гидратации (у сааўт.) // Журн. физ. химии. 1987. Т. 61, №4;

Пленочный хлоридселективный электрод на основе трихлормеркуриата тринонилоктадециламмония (разам з С.​В.​Ламака, В.​Л.​Ламакам) // Журн. аналитич. химии. 2000. Т. 55, №4.

т. 13, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАХЦЕ́ЕНКА (Іван Навумавіч) (21.9.1905, в. Шэкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 29.6.1988),

бел. вучоны ў галіне батанікі. Д біял. н. (1961), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Бацька Л.​І.​Рахцеенкі. Скончыў БСГА (1930). З 1951 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі (дырэктар), з 1955 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (да 1978 заг. лабараторыі). Навук. працы па эколага-фізіял. асновах узаемадзеяння раслін у фітацэнозах, прынцыпах падбору біялагічна сумяшчальных відаў для высокапрадукцыйных змешаных лясных насаджэнняў.

Тв.:

Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений. Мн., 1963;

Корневое питание растений в фитоценозах. Мн., 1971 (у сааўт.);

Эколого-физиологические основы взаимодействия растений в фитоценозах. Мн., 1976 (у сааўт.).

т. 13, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)