НО́ВЫЯ ВАЛО́САВІЧЫ,
вёска ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Лепель—Халопенічы. Цэнтр Валосавіцкага с/с. За 20 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Лепель, 135 км ад Віцебска. 532 ж., 191 двор (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 11, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМО́ЙТА,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Сянно—Талачын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад г. Сянно, 65 км ад Віцебска, 25 км ад чыг. ст. Бурбін. 311 ж., 127 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 11, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Абалянка, на аўтадарозе Сянно—Багушэўск. Цэнтр сельсавета. За 22 км на У ад г. Сянно, 78 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Багушэўская. 457 ж., 195 двароў (2000). З-д кармавых дабавак, лясніцтва. Дапаможная школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПІНІЧЫ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 62 км ад Гомеля. 198 ж., 73 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 9, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦВЯ́НЫ,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уса, на аўтадарозе Узда—Негарэлае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п. Узда, 70 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Негарэлае. 363 ж., 122 двары (1999).
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Радзіма бел. вучонага У.З.Завітневіча.
т. 9, с. 323
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БЖА,
вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Калінка. Цэнтр сельсавета. За 10 км на З ад горада і 11 км ад чыг. ст. Клімавічы, 134 км ад Магілёва. 379 ж., 137 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Я.Купалу.
т. 9, с. 332
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ННА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Полацкім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 з мэтай аховы ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 439 га. Размешчаны на вярховым балоце Лонніца; у цэнтр. ч. — воз. Лонна. У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з пашырэннем журавін. На мінер. участках хвоя, бяроза, вольха, елка.
т. 9, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЦКІ,
пасёлак у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1960. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад Гомеля. 1887 ж., 633 двары (1999). Торфабрыкетны з-д, сельскі домабуд. камбінат. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 9, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЧЫЦЫ,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 59 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 201 км ад Гомеля, 36 км ад чыг. ст. Пціч. 699 ж., 273 двары (1999). Сярэдняя школа. Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — парк (пач. 20 ст.).
т. 9, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫЛО́ЙЦІ,
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Смаргонь—Свір. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 43 км на Пн ад горада і 45 км ад чыг. ст. Смаргонь, 264 км ад Гродна, 380 ж., 157 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 9, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)