troublemaker [ˈtrʌblˌmeɪkə]n. паруша́льнік пара́дку; баламу́т; забія́ка, задзі́ра (пра дзяцей)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unabridged [ˌʌnəˈbrɪdʒd] adj. по́ўны, нескаро́чаны, без купю́р (пра літаратурны твор)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
undercharge2 [ˌʌndəˈtʃɑ:dʒ] v. (for) прасі́ць залі́шне ма́ла (пра цану)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unintended [ˌʌnɪnˈtendɪd] adj. непрадугле́джаны (пра вынік, эфект і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
user-friendly [ˌju:zəˈfrendli] adj. дасту́пны для звыча́йнага карыста́льніка (пра камп’ютар)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
well-preserved [ˌwelprɪˈzɜ:vd] adj. які́ добра захава́ўся (асабліва пра чалавека)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wimp [wɪmp] n. infml, derog. ба́ба (пра мужчыну); размазня́, хлю́пік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сці́хнуць, -ну, -неш, -не; сціх, -хла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.
Крокі сціхлі.
Гул аўтобуса сціх.
2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.
Гутарка пад акном сціхла.
Дзяўчаты сціхлі.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.
К вечару вецер сціх.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Суняцца (пра боль і пад.).
Зубны боль сціх.
|| незак. сціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
све́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1. аб чым, пра што і з дадан. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы.
С. аб забойстве.
2. аб чым і пра што. Быць сведчаннем чаго-н.
Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.
3. каму, па чым. Даць паказанні на судзе.
С. па справе крадзяжу.
4. што. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.
С. подпіс дырэктара.
|| зак. засве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; зак.
1. Раскінуць на сабе адзенне.
Расхініся, калі горача.
2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Разысціся ў бакі, адхінуўшыся (пра краі, крыссе адзення).
Полы курткі расхінуліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца (пра дзверы, акно, заслону і пад.).
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. загорнутае).
Пакунак расхінуўся.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расступіцца ў бакі, даўшы праход, месца.
Натоўп расхінуўся.
|| незак. расхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)