нарко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па наркалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настальгі́я, -і, ж.

Туга па радзіме.

|| прым. настальгі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́нне, -я, н.

Настойлівая просьба, патрабаванне.

З’явіцца па настаянні настаўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па кардыялогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінамеха́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па дэманстрацыі кінафільмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малалі́кі, -ая, -ае.

Невялікі па колькасці.

|| наз. малалі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малахо́джаны, -ая, -ае.

Такі, па якім рэдка ходзяць.

Малаходжаныя сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармуро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па апрацоўцы мармуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масларо́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

межаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па межаванні; землямер.