джыгі́т, -а, М -гіце, мн. -ы, -аў, м.

Умелы спрытны наезнік.

|| прым. джыгі́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джыгітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Займацца джыгітоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джыгіто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Разнастайныя складаныя практыкаванні на асядланым кані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джын¹, -у, м.

Моцны алкагольны напой, які вырабляецца шляхам перагонкі пшанічнага спірту, настоенага на ядлоўцавых ягадах.

Адведалі па чарцы джыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джын², -а, мн. -ы, -аў, м.

У арабскай міфалогіі: назва нябачнай для чалавека істоты, якая валодае свабодай волі і можа быць добрай або злой.

Выпусціць джына з бутэлькі (кніжн.) — даць волю злым сілам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джы́нсавы, -ая, -ае.

1. гл. джынсы.

2. Пра тканіну: такая, з якой шыюць джынсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джы́нсы, -аў.

Штаны з жорсткай баваўнянай тканіны, звычайна прашытыя каляровымі ніткамі.

Мужчынскія, жаночыя д.

|| прым. джы́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джып, -а, мн. -ы, -аў м.

Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джы́у-джы́цу, нескл., н.

Японскае нацыянальнае баявое мастацтва, сістэма самаабароны без зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джэйра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від газелі¹, пашыраны на пустынных і паўпустынных тэрыторыях Закаўказзя, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прым. джэйра́навы, -ая, -ае.