агу́льна, прысл.
1. У агульных рысах, без падрабязнасцей і дэталей.
2. Усё адразу, цалкам. Было так цёмна, прытульна, У гразі-балоце ўсё агульна: печ, як столь, і сцены, лавы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку. Дзверы адчыніў сам Кляновіч у расшпіленай цёмна-сіняй вышытай на каўняры касаваротцы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́дскасць, ‑і, ж.
Чалавечнасць, спагадлівасць. [Ганна Сымонаўна:] — Дзякую вам за ўсё, за спагаду, за сапраўдную людскасць і сардэчнасць. Дубоўка. [Тадося:] — Так, майго Васільку, каб не ўрачы, усе любяць за яго людскасць, самавітасць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Недастатковы па колькасці, велічыні. Калі так — гайда дахаты, Малаваты наш атрад. Броўка. У Закуцці людзі як людзі. Можа, трошкі гаспадарка запушчана. Кароўнік трэба пашырыць, малаваты. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наадпачыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Добра адпачыць. Старая ішла ўгору поруч з.. [Зыбіным], і калі сын запытаўся, ці не спыніцца, перадыхнуць, адказала, што і так — у цягніку — наадпачывалася добра. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неапе́раны, ‑ая, ‑ае.
Не пакрыты пер’ем (аб птушаняці). Неаперанае бусляня. // перан. Разм. Які не ведае жыцця, не мае вопыту ў чым‑н. Так непрыкметна неапераны падлетак-птушанё становіцца птушкай. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспадзе́ўкі, прысл.
Разм. Нечакана; раптоўна. Машына, як бы наскочыўшы неспадзеўкі на сцяну, адразу стала. Мележ. Хлопцы Максіма Уса наскочылі [на немцаў] так неспадзеўкі і ціха, што ніхто і войкнуць не паспеў. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
новапрыбы́ўшы, ‑ая, ‑ае.
Які толькі што, нядаўна прыбыў. / у знач. наз. новапрыбы́ўшы, ‑ага, м.; новапрыбы́ўшая, ‑ай, ж. Так крок за крокам.. [Сцяпан] праслед[а]ваў пана паручыка Ельскага, .. фарм[ір]аваў групы з новапрыбыўшых. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няда́ўна, прысл.
Не так даўно. Сцены нядаўна пабелены вапнаю. Чорны. За працай ніхто не заўважаў, як хутка ляціць час. Здавалася, зусім нядаўна абедалі, а тут ужо і змяркацца пачынае. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.
Брахаць некаторы час. Недзе пабрахалі сабакі і змоўклі. □ [Ганка:] — Паміж намі кажучы, лаюць Станіслава Цітавіча. А я так думаю.. Пабрэшуць, як той казаў, і перастануць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)