адыхо́дзіць несов., в разн. знач. отходи́ть; см. адысці́1;

не а. (не адыхо́дзіцца) ні на крок — (ад каго) не отходи́ть ни на шаг (от кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Stultitia pacatum et quietum habet nihil

Глупства не ведае ні згоды, ні спакою.

Глупость не знает ни мира, ни покоя.

бел. Дурная галава нагам пакою не дае. Праз дурную галаву і нагам гора. За дурной галавой спіна баліць, нагам непакой. У каго дурная галава, у таго ногі няшчасныя.

рус. За дурной головою и ногам нет покою. Дурная голова ногам покою не даёт.

фр. Quand on n’a pas de tête, il faut avoir des jambes (Когда нет головы, надо иметь ноги).

англ. Little wit in the head makes much work for the feet (Отсутствие ума даёт много работы ногам).

нем. Was man nicht im Kopfe hat, muß man in den Beinen haben (Чего нет в голове, должен иметь в ногах).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банке́т. Ст.-бел. банкет, з канца XVI — пачатку XVII ст. (Булыка, Запазыч.). Рус. банке́т, укр. банке́т (ужо з XVI ст.). Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Параўн. ням. Bankett (< італ. banchetto), франц. banquet (да гісторыі слова гл. Клюге, 49; MESz, 1, 240; Фасмер, 1, 121). Улічваючы націск у слове, Фасмер адхіляе пасрэдніцтва польскай мовы, але націск ні аб чым у дадзеным выпадку не сведчыць. Няясная фанетычна бел. дыял. форма банкот (Булг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абыякава, раўнадушна, безуважна, безудзельна, бесклапотна, бестурботна, бесцікаўна, незацікаўлена, адчужана, няўцямна, бясстрасна, спакойна, апатычна, усё роўна, хоць бы што; хоць бы хны, напляваць (разм.) □ ні холадна ні горача, скрозь пальцы, спусціўшы рукавы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Тое, што і бунтаваць (у 1 знач.).

2. Разм. Быць усхваляваным, хвалявацца. — Спакойна, хлопцы. — Гэтымі словамі.. [Салаўёў] імкнуўся заспакоіць і сябе, бо ўнутры ўсё бунтавалася — так не хацелася адыходзіць ні з чым.. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́гаць, ‑гця; мн. ногці, ‑цяў; м.

Рагавое покрыва, рагавая пласцінка на канцах пальцаў чалавека; пазногаць.

•••

К ногцю, да ногця — знішчыць, забіць. К ногцю б такую погань! — пакрыў апошнія словы чыйсьці густы бас. Машара.

Ні на ногаць — ані, ніколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаасуджэ́нне, ‑я, н.

Асуджэнне ўласных дзеянняў, учынкаў і пад. [Раіса:] — Мне думалася, што на гэтай рабоце мяне ніхто не будзе турбаваць, нікому я не патрэбна буду. Ды і ні на што я больш не здатна. [Андрэй:] — Гэта што, самаасуджэнне? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сква́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сквапнага; прагнасць. Ніводзін твар не перасмыкнуўся рысай хцівасці, ні ў каго вочы не кінулі позірку сквапнасці. Чорны. Ва ўсіх учынках і паводзінах Лазуна выяўляюцца сквапнасць, прага да нажывы, якія выцясняюць іншыя чалавечыя якасці. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nicht

1. prtc

1) не;

~ groß невялі́кі;

ist das ~ gercht? ці гэ́та не справядлі́ва?;

~ wahr? ці не пра́ўда?;

~ mehr als… не больш чым…;

gar ~ зусі́м не;

~ inmal… на́ват не…;

das ist ~ hne! гэ́та не без таго́ [не без ціка́ўнасці]!;

was er da nur ~ lles geshen hat! чаго́ ён там то́лькі не (па)ба́чыў!;

was ~ noch! то́лькі б не так!

2) не (з узмацняльным значэннем);

was er ~ lles weiß! чаго́ ён то́лькі не ве́дае!;

was du ~ sagst! што ты ка́жаш!;

warm ~? чаму́ ж не?;

~ doch! дык не!

3) ні;

~ im gerngsten у ніцкім ра́зе

2.: cj:

~ nur…, sndern auch… не то́лькі…, але́ [а] i…;

~… noch ніні;

~ hute noch mrgen ні сёння, ні за́ўтра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)