ЛАБАНО́К (Леанід Міхайлавіч) (н. 11.9.1943, в. Слабодка Любанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1996), д мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1966). З 1967 у сектары геранталогіі, з 1987 заг. лабараторыі Ін-та радыебіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, узроставай фізіялогіі, радыебіялогіі.

Тв.:

Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);

Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн., 1994;

Влияние гипоксии на биоэлектрическую активность клеток миокарда после острого γ-облучения (разам з Г.​П.​Малыхінай) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. біял. навук. 1998. № 1.

Л.М.Лабанок.

т. 9, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗАРЭ́ВІЧ-ШАПЯЛЕВІЧ (Шапялевіч) Леў Юльянавіч

(13.10.1863, г. Віцебск — 10.2.1909),

бел. археолаг, гісторык літаратуры. Магістр усеагульнай л-ры (1892), д філалогіі (1896), праф.

Харкаўскага ун-та. Вучыўся ў Новарасійскім (Адэса) і Харкаўскім ун-тах (1882—87). Аўтар даследаванняў па зах.-еўрап. л-ры: «Дантаўская трылогія» (1892), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковай літаратуры і культуры» (1900), «Жыццё Сервантэса» (1901) і інш. Пад уплывам М.​Ф.​Кусцінскага і А.​П.​Сапунова пачаў вывучаць матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі, займаўся праблемай крывічоў. З 1900 вёў раскопкі курганоў у Гарадоцкім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губ. Каштоўныя знаходкі з крывіцкіх курганоў перадаваў у Пецярбургскі Эрмітаж, Маскоўскі і Харкаўскі гіст. музеі, музей Віцебскага стат. к-та.

т. 9, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІХАЦО́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 21.3. 1947, в. Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д тэхн. н. (1994). Скончыў БСГА (1975). З 1975 у НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1997 дырэктар). Навук. працы ў галіне арашэння с.-г. культур, воднага рэжыму меліяраваных глеб. Распрацаваў тэорыю рэжыму ўвільгатнення глебанеаднародных с.-г. палёў, тэорыю аптымізацыі эксплуатацыйнага рэжыму дажджавання раслін пры няўстойлівых умовах надвор’я.

Тв.:

Расчет наименьшей влагоемкости по физическим свойствам почв // Мелиорация переувлажненных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1985. Вып. 33;

Рациональная технология дождевания сельскохозяйственных культур // Управление водным режимом мелиорированных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1987.

Н.​В.​Губарэвіч.

т. 9, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУКАШО́Ў (Валянцін Канстанцінавіч) (25.6.1938, С.-Пецярбург — 8.6.1998),

бел. вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1986), д геолага-мінералагічных н. (1969), праф. (1994). Сын К.І.Лукашова. Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Лабараторыі геахім. праблем АН Беларусі, з 1972 заг. лабараторыі Ін-та геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне геахіміі зоны гіпергенезу і аховы навакольнага асяроддзя.

Тв.:

Геохимические поиски элементов в зоне гипергенеза. Кн. 1—2. Мн., 1967 (разам з К.​І.​Лукашовым);

Геохимия ландшафтов. Мн., 1972 (з ім жа);

Географические очерки природы Белоруссии. Мн., 1983;

Геологические аспекты охраны окружающей среды. Мн., 1987;

Искусственные сорбенты в прикладной и экспериментальной геохимии. Мн., 1992.

т. 9, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЙЕР (Мікалай Арцёмавіч) (н. 9.1. 1932, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),

бел. хімік-арганік. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1991), д хім. н. (1976), праф. (1989). Скончыў Горкаўскі дзярж. ун-т (1954). З 1956 у Ін-це хіміі, з 1959 у Ін-це фіз.арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і даследаванні пераўтварэнняў металаарган. злучэнняў. Адкрыў рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разам з Р.А.Разуваевым, Ю.А.Альдэкопам). Распрацаваў метады сінтэзу ртутнаарган. злучэнняў і метады электрахім. сінтэзу металацэнавых і металакарбаранавых злучэнняў жалеза, кобальту і нікелю.

Тв.:

Введение в элементоорганическую химию. Мн., 1973 (разам з Ю.​А.​Альдэкопам);

Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. Мн., 1976 (з ім жа).

М.А.Майер.

т. 9, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКСІМЕ́НКА (Мікалай Васілевіч) (н. 15.9.1942, в. Ліпень Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1965). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па фізіцы эл.-магн. узаемадзеянняў адронаў у састаўных мадэлях рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Распрацаваў падыход да апісання палярызавальнасці адронаў, атрымаў ураўненні для звязаных сістэм зараджаных часціц у эл.-магн. полі.

Тв.:

Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з Л.​Р.​Марозам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10);

Эффект релятивистского «дрожания» кварков в электрической поляризуемости мезонов (разам з С.​Р.​Шульгой) // Ядерная физика. 1993. Т. 56, вып. 6.

т. 9, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКСІМЕ́НКА (Сяргей Афанасьевіч) (н. 13.8.1954, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1976). З 1980 у НДІ прыкладных фіз. праблем, з 1986 у НДІ ядз. праблем БДУ. Навук. працы па дыфракцыі эл.-магн. хваль на прасторава перыядычных структурах, часовых эфектах пры распаўсюджванні і дыфракцыі хваль у лінейных асяроддзях, электрадынаміцы кіральных і біанізатропных асяроддзяў, нанаструктурах на аснове вугляродных нанатрубак і квантавых пунктаў.

Тв.:

Light pulse dispersion under Laue diffraction from a spatial holographic grating (разам 3 У.​Р.​Барышэўскім) // Optics Communication. 1992. Vol. 94;

Nonlinear electron transport effects in chiral carbon nanotube (у сааўт.) // Physical Review Letters. 1997. Vol. 79.

т. 9, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́НЧАНКА (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 1.1.1932, г. Орша Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне радыебіялогіі. Д мед. н. (1974). Брат Р.Ф.Маленчанка. Скончыў 1-ы Ленінградскі мед. ін-т (1955). З 1965 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац. АН Беларусі (з 1973 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні медыка-біял. наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС: біял. эфекты спалучанага дзеяння іанізавальнага выпрамянення і фактараў нерадыяцыйнай прыроды, распрацоўка метадаў карэкцыі выкліканых паталаг. змен.

Тв.:

Ядерная энергетика: Общество и природа. Мн., 1990 (разам з А.​А.​Паўлоўскім, Ю.​С.​Панітковым);

Макрофаги легких при сочетанном воздействии ионизирующего излучения и оксидов азота (разам з Т.​Я.​Даражэнкавай) // Радиационная биология. Радиоэкология. 1994. Т. 34, вып. 4—5.

т. 10, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РАШ (Якаў Навумавіч) (7.1.1917, г. Гродна — 25.9.1990),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1973), праф. (1974). Вучыўся ў Віленскім ун-це (1936—39), скончыў Львоўскі ун-т (1940). З 1946 у Гродзенскім ун-це. Даследаваў гісторыю каталіцкай царквы ў Беларусі і Літве. Распрацоўваў пытанні методыкі выкладання гісторыі ў сярэдняй і вышэйшай школе. Аўтар артыкулаў па гісторыі Гродна.

Тв.:

Из истории борьбы народных масс Белоруссии против экспансии католической церкви. Мн., 1969;

Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795 гг.). Мн., 1971;

Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII в. Мн., 1974;

Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918—1939). Мн., 1983;

Студенческий научно-исследовательский кружок. 2 изд. Мн., 1989.

І.​А.​Фёдараў.

т. 10, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ТУС (Віль Канстанцінавіч) (н. 30.10. 1938, в. Волма Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д біял. н. (1991). Скончыў БДУ (1968). З 1973 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механізмах біял. ўздзеяння азону на біяэнергет. працэсы клетак, выкарыстанні акісляльных уласцівасцей азону для атрымання біялагічна актыўных рэчываў з дражджавых клетак (нізкамалекулярныя біястымулятары, АТФ і інш.).

Тв.:

Озон-индуцированная модификация структурно-физического состояния плазматических мембран дрожжей C. utilis (у сааўт.) // Докл. Нац. АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 1;

Различия в озон-индуцированном окислении липидов в дрожжевых клетках C. utilis и изолированных мембранных препаратах (у сааўт.) // Биологич. мембраны. 1999. Т. 16, № 1.

т. 10, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)