ка́мер-ю́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых манархічных дзяржавах: малодшы прыдворны чын, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. ка́мер-ю́нкерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т, ж.

1. Нябеснае цела, якое мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста.

2. Рачное быстраходнае пасажырскае судна на падводных крылах (разм.).

|| прым. каме́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каме́я, -і, мн. -і, -ме́й, ж.

Упрыгожанне з рэльефнай разьбой са слаістага разнаколернага каменя або ракавіны (у брошках, пярсцёнках).

Пярсцёнак з камеяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камзо́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Даўнейшая мужчынская верхняя вопратка, звычайна без рукавоў.

|| прым. камзо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камі́зм, -у, м.

Камічнае, смешнае ў чым-н., гумар.

К. сітуацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камізэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Кароткая мужчынская і жаночая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку.

|| прым. камізэ́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каміла́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ла́вак, ж.

Высокі цыліндрычны галаўны ўбор — ганаровая ўзнагарода праваслаўным святарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай.

2. Электрычны прыбор для абагрэву пакоя.

|| прым. камі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камі́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты.

На камінку гарэў смольны корч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каміна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чысцільшчык комінаў.

|| прым. каміна́рскі, -ая, -ае.