1. Тое, што і сыпкі (у 1 знач.). Тут ру да сапраўды падобная на соль — сыпучая, толькі ружовая.Чаркасаў.З пылам сыпучым .. Вецер пад полем не раз пралятаў.Колас.За вокнамі скавытаў вецер і гнаў сухі сыпучы снег.Грахоўскі.Ад грэйдэрнай сыпучай магістралі Сцяжынка ўлева павяла.Астрэйка.
2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы). Люська спярша расчэша свае вільготныя кудзеркі, затым бярэцца за Сабініны валасы — важкія, сыпучыя каштанавыя пасмы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трапка́ч, ‑а, м.
1. Ручнік з доўгімі махрамі. У мыцельніку, пад чысцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касцёр блінцоў.Гартны.— Вось тут, бліжэй да стала садзіцеся са сваёй канторай, — змахнула трапкачом стол Параска Карпаўна.Бялевіч.
2.Разм. Лупцоўка, біццё такім ручніком. [Баба] схапіла Віцю за руку, не даўшы нават распрануцца, задрала [ф]уфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!».Паўлаў.[Маці] дала яму добрага трапкача, прагнала з хаты, сказаўшы: — Не руш чужое!Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатра́льнасць, ‑і, ж.
1.Спец. Сукупнасць характэрных уласцівасцей і прыёмаў сцэнічнага майстэрства.
2.перан. Дзеянні, учынкі, разлічаныя на знешні эфект; найгрыш, натуральнасць у дзеяннях, паводзінах і пад. І прытым тэатральнасць у .. паводзінах [Арэшкіна] Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста і шчыра.Шамякін.А чалавек ужо гаварыў, калі можна было так назваць хрыплы і глухі, як падземнае рэха, голас, у якім усё ж чулася, я б сказаў, нейкая падкрэсленая тэатральнасць.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Разбудзіць, падняць рана. [Сцяпан:] Забаўляйся тут з Паўлінкай, а я прыкархну трохі... Сягоння яшчэ дасвета мяне мая ўспарола.Купала.// Узагнаць са свайго месца. [Пушкарэвіч:] — З-за вашага брата-рыбака ніводнай качкі сядзячай не возьмеш, усюды ўспоруць.Гурскі.Летась, успамінае Ульяна, такой парой, косячы, успаролі ў гэтым кутку ласіху.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́льнасць, ‑і, ж.
1. Выгода, упарадкаванасць жылля, быту. Паны, паненкі і панічы яшчэ спяць: ажылі толькі слугі, рыхтуючы для іх дастатак і ўтульнасць новага дня.Брыль.У пакоі цішыня. І утульнасць. Такая ўтульнасць, калі кожная рэч тут мае сваю сурвэтку, зробленую рукой самой гаспадыні, калі .. на сценах вісяць аплікацыі і вышыўкі.Скрыган.Прасторны пакой з прыбранымі пасцелямі сваёй утульнасцю і цяплом прыняў папаўненне.Алешка.
2. Уласцівасць утульнага. Уздоўж мяжы ішоў дазорны, Успамінаў утульнасць хат.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́бар, ‑у, м.
Грошы або рэчы, што даюцца каму‑н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады; барыш. [Пётра:] Хто пасля князя тут галоўны будзе, каму ў ногі кінуцца ці хабар даць.Клімковіч.Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар.Бядуля.Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася.Новікаў.І толькі той для Жука блізкі сябар, Хто дасць у лапу хабар.Крапіва.
[Ад араб. habar — паведамленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́цачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цацкі, цацак. Цацачны магазін. Цацачны майстар.
2. Які з’яўляецца цацкай, прызначаецца для гульні. Цацачныя салдацікі. Цацачны конь. □ Учора, калі я вяртаўся з завода, дзяўчынка, што перабягала перада мною вуліцу, рассыпала чарніцы — яна некуды несла іх у плеценым цацачным кошыку.Сачанка.// Вельмі маленькі, падобны на цацку. Мы абышлі кругом, агледзелі розныя цацачныя фігуркі грознага Буды, розныя карабкі, хвасты, анучкі, што маюць тут нейкі сэнс.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Матляючы, тузаючы ў розныя бакі, ірваць, імкнуцца парваць на часткі. Вецер усё не ўціхаў і злосна шкуматаў полы шынялёў.Быкаў.Тут жа, скалячы зубы, гойсаў Туман. Скакаў як апантаны, хапаў зубамі то мячык, то зайку, то клоуна. Шкуматаў, падкідваў уверх, трыбушыў лапамі.Шыловіч.//перан. Прыносіць гора, пакуты, няшчасце. Шмат з іх [людзей] спазнала вайну, шмат іх вайна шкуматала, Многія бачылі з іх гора людскога нямала.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́каць, ‑ае; незак.
Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому.Даніленка.Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну.Сіпакоў.Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы.Калодзежны.// Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
other
[ˈʌðər]1.
adj.
і́ншы, другі́
John is here, but the other boys are at school — Я́нка тут, але і́ншыя хлапцы ў шко́ле
Come some other day — Прыдзі́і́ншым ра́зам
the other world — той сьвет
2.
pron.
і́ншы, другі́
no other than he — ніхто і́ншы, як ён
say it to others — скажы́ гэ́та і́ншым
3.
adv.
іна́кш, іна́чай
•
- every other day
- that evening of all others
- the other day
- the other night
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)