ТЫ́БА,
горад у Японіі, на ПдУ в. Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 900 тыс. ж. (2001). Порт у Такійскім зал., 2-і па грузаабароце пасля г. Кобе. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., судна- і авіябудаванне, харчовая. Ун-т.
т. 16, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЭЗІ́НА (Teresina),
горад на ПнУ Бразіліі. Адм. ц. штата Піауі. Засн. ў 1830. Больш за 600 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Парнаіба. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл. цэнтр. Прам-сць: харч., тэкстыльная. Ун-т. Філал. акадэмія. Гіст. музей штата Піауі.
т. 16, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАКАДА́ТЭ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хакайда. 306 тыс. ж. (1992). Найбуйн. порт вострава ў праліве Цугару, злучаны паромам і падводным тунэлем з г. Аомары (в-аў Хонсю). Прам-сць: судна- і станкабудаванне, нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая, дрэваапрацоўчая. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т.
т. 16, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛ, Гуль,
Кінгстан-апон (эпон) Хал (Hull, Kingston upon Hull),
горад на У Вялікабрытаніі. 263 тыс. ж. (1991). Порт на Паўночным м., у эстуарыі р. Хамбер. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне і вытв-сць суднавых рухавікоў), хім., дрэваапр., харчасмакавая. Рыбалавецкая база. Ун-т.
т. 16, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМЕ́ДЗІ,
горад у Японіі, на З в-ва Хонсю. 461 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел. Порт на Унутраным Японскім моры. Прам-сць: металургічная (буйны камбінат), маш.-буд., тэкст., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харчовая. Стараж. замак Хімедзі-дзё (14—17 ст.) уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
т. 17, с. 19
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМЫ́,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на У ад г. Бабруйск, 95 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 349 ж., 140 двароў (2003). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 17, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́БАРТ (Hobart),
горад у Аўстраліі, на в-ве Тасманія. Адм. ц. штата Тасманія. Засн. ў 1804. 184 тыс. ж. (1990). Порт на беразе зал. Сторм Ціхага ак., у вусці р. Дэруэнт. Трансп. вузел. Прам-сць: каляровая металургія, аўтамабіле- і суднабудаванне, цэментавая, тэкст., харчовая. Ун-т.
т. 17, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНДЫГА́РХ,
горад на ПнЗ Індыі, каля падножжа Гімалаяў. Адм. ц. штатаў Пенджаб і Хар’яна, а таксама аднайм. саюзнай тэрыторыі. 575 тыс. ж. (1991). Прам-сць: хім., машынабудаванне. Ун-т. Пабудаваны ў 1951—56 паводле праекта інд. і замежных архітэктараў на чале з Ле Карбюзье.
т. 17, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНСТАХО́ВА (Częstochowa),
горад на Пд Польшчы. 259 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., тэкст. (шарсцяная, ільняная), харч., папяровая, мэблевая. Арх. помнікі 15—18 ст., у т. л. кляштар ордэна паўлінаў (17—18 ст., у касцёле — абраз «Чанстахоўская Божая Маці», 14 ст.).
т. 17, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖАНЦЗЯКО́Ў, Калган,
горад у паўн. ч. Кітая, у даліне р. Янхэ (бас. р. Янцзы), у прав. Хэбэй. 529 тыс. ж. (1990). Вузел шашэйных дарог. Цэнтр раёна авечкагадоўлі і здабычы жал. руды (бас. Лун’янь) і каменнага вугалю. Прам-сць: чорная металургія, маш.-буд., харч., шкляная.
т. 17, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)