каме́нны, -ая, -ае.

1. гл. камень.

2. перан. Нерухомы, застылы.

К. выраз твару.

3. перан. Нячулы, раўнадушны.

Каменнае сэрца.

4. Ужыв. як састаўная частка ў назвах некаторых раслін, матэрыялаў і пад. (спец.).

К. вугаль.

Каменная соль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны і каменці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Даць (даваць) каментарыі да чаго-н.

К. артыкул.

|| зак. пракаментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны і пракаменці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камента́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. звычайна мн. Тлумачэнні да якога-н. тэксту.

Збор твораў Якуба Коласа з каментарыямі.

2. мн. Разважанні, тлумачальныя і крытычныя заўвагі аб чым-н.

Каментарыі карэспандэнта.

Каментарыі не патрэбны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камента́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая каментуе што-н.

К. спартыўных перадач.

К. тэксту.

|| прым. камента́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́мень, -ю і -я, Т -ем, мн. камяні́, камянёў, м.

1. -ю, зб. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

Вуліца выбрукавана каменем.

Будаўнічы к.

2. -я. Асобны кавалак такой пароды.

Збіраць камяні ля дарогі.

Каштоўны к.

3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

Камяні ў печані.

Камень на сэрцы — душэўны цяжар, гора.

Каменя на камені не пакінуць — разбурыць усё.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, ганьбаваць каго-н.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Насіць камень за пазухай — мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.

Як камень у ваду — бясследна прапасці, знікнуць.

|| памянш.-ласк. каме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — намякаць на што-н., неадабральна адзывацца пра каго-н.

|| прым. каме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. падмурак.

Каменны мяшок — турма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каменя... (гл. камене...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «камене...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: каменябітны, каменявар, каменяліты, каменяломня, каменярэз, каменячосны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каменяло́мня, -і, мн. -і, -мень, ж.

Месца, дзе здабываецца і апрацоўваецца камень.

|| прым. каменяло́мны, -ая, -ае.

Каменяломныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каменячо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які абчэсвае камяні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.

Дэзынфекцыйная к.

Турэмная к.

2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.

Фатаграфічная к.

К. шлюза.

К. згарання ў рухавіку.

К. сэрца.

3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).

Здымаць скрытай камерай.

4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.

|| прым. ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камера́льны, -ая, -ае (спец.).

Які адносіцца да лабараторнай апрацоўкі матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый.

Камеральныя работы геолагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)